Вядомы расійскі выканаўца Сяргей Лазараў вырашыў сур’ёзна заняцца акцёрскай кар’ерай

З эстрады ў тэатр

Паклоннікі артыста ў шоку: спявак паведаміў аб прыпыненні музычнай кар’еры. Праўда, знікаць з вачэй грамадскасці Лазараў не збіраецца. У яго планах проста змяніць сцэну музычную на тэатральную.

фота белта

Зараз артыст удзельнічае ў спектаклі “Пазычце тэнара” ў тэатры імя Пушкіна і іграе нікога іншага, як спевака, якога ніхто не ўспрымае сур’ёзна. Але ж сам Лазараў вельмі сур’ёзна ставіцца да акцёрскай дзейнасці і, як прызнаецца, нават прыпыняе гастролі на час падрыхтоўкі спектакля, каб увесь час праводзіць у тэатры. Артысту паступіла некалькі новых прапаноў ад тэатра імя Пушкіна і, мяркуючы па яго выказваннях у прэсе, ён збіраецца іх прыняць.

Падрыхтавала Міла Кавалёва

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter