З дзевятнаццаці — чатырнаццаць

Па выніках работы народнай гаспадаркі Беларусі ў першым квартале 2007 года забяспечана дасягненне 14 з 19 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Тэмп росту ВУП у студзені—сакавіку склаў 108,4 працэнта да ўзроўню студзеня—сакавіка 2006 года, пры прагнозе на год 108—109 працэнтаў. Зніжэнне энергаёмістасці ВУП у студзені—лютым забяспечана на ўзроўні 18,6 працэнта.
У прамысловасці ў першым квартале выпушчана прадукцыі на 5,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2006 года пры прагнозе прыросту ў 2007 годзе 7,5—8,5 працэнта. Вытворчасць спажывецкіх тавараў узрасла на 2,9 працэнта, у тым ліку нехарчовых — на 9,8 працэнта.
У цэлым па народнай гаспадарцы прырост прадукцыйнасці працы ў студзені—лютым да узроўню адпаведнага перыяду 2006 года склаў 8,1 працэнта пры прагнозе на 2007 год 7—8,6 працэнта.
Доля сертыфікаванай прадукцыі ў аб’ёме прамысловай вытворчасці па выніках работы ў першым квартале склалася на ўзроўні 64,9 працэнта.
Аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый у першым квартале 2007 года павялічыўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006 года на 4,4 працэнта пры прагнозе росту на 2007 год на 6—7,5 працэнта, на першы квартал — на 2 працэнты. У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках аб’ём прадукцыі за гэты перыяд павялічыўся на 7,2 працэнта (прагноз — 3 працэнты)
У першым квартале 2007 года на развіццё эканомікі выкарыстана інвестыцый у асноўны капітал на 30,1 працэнта больш, чым у студзені—сакавіку 2006 года (прагноз на 2007 год — 14,5—17 працэнтаў).
За кошт усіх крыніц фінансавання ў студзені—сакавіку ўведзена ў эксплуатацыю 1121 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх паселішчах — 493 тыс.кв.м.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва за студзень — люты 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006 года павялічыліся на 16,8 працэнта (пры прагнозе на год 7,5—8,5 працэнта).
Па стану на канец сакавіка ўзровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 1,2 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (па прагнозу 1,5—1,8 працэнта).
Рознічны тавараабарот, уключаючы грамадскае харчаванне, праз усе каналы рэалізацыі ў першым квартале 2007 года павялічыўся на 20,7 працэнта ў параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2006 года пры прагнозе росту на першы квартал на 7,5 працэнта, на год — на 9,5—10,5 працэнта.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг прамысловых прадпрыемстваў у студзені—лютым склала 11,8 працэнта (прагноз на квартал — 11,5 працэнта).
У студзені—лютым 2007 года не ўдалося выйсці на прагнозныя параметры па росту экспарту тавараў і паслуг (103,5 працэнта да ўзроўню двух месяцаў 2006 года пры прагнозе на 2007 год 113,2—114,5 працэнта), абмежаванню імпарту тавараў і паслуг (адпаведна 123,7 працэнта і 108,5—109,5 працэнта), сальда па таварах і паслугах. Акрамя таго, у першым квартале не забяспечана дасягненне прагнозных параметраў па вытворчасці спажывецкіх тавараў (тэмп росту 102,9 працэнта пры прагнозе на 2007 год 108,5—109,5 працэнта), а таксама дапушчана зніжэнне вытворчасці харчовых спажывецкіх тавараў на 5,1 працэнтнага пункта ў параўнанні з узроўнем адпаведнага перыяду 2006 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter