З друкарняў свету

У Мiнску сёння адкрываецца Мiжнародная кнiжная выстаўка

23 краiны сталi ўдзельнiцамi XVIII Мiнскай Мiжнароднай кнiжнай выстаўкiiрмашу.

Больш за 600 экспанентаў — прадстаўнiкi 23 краiн Еўропы, Азii, Амерыкi прымуць удзел у XVIII Мiнскай Мiжнароднай кнiжнай выстаўцы-кiрмашы, якая адкрываецца сёння ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”. Ганаровым госцем сёлетняга форуму выступае Германiя.

Як заўсёды, маштабным будзе i кнiжнае прадстаўнiцтва нашай краiны. Нагадаем, што ў Беларусi звыш 800 суб’ектаў гаспадарання, дзяржаўных i недзяржаўных, займаюцца выдавецкай дзейнасцю.

У лiку iх i рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Лiтаратура i Мастацтва”, заснавальнiкам якой выступае Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. Як расказаў “Р” дырэктар РВУ “ЛiМ” Алесь Карлюкевiч, летась установай выпушчана 85 найменняў кнiг, многiя з якiх будуць прадстаўлены ў ходзе выставачных мерапрыемстваў. У прыватнасцi, сёння адбудзецца прэзентацыя зборнiка “Сказки детей Беларуси” з лепшымi творамi беларускiх школьнiкаў на рускай мове i ў перакладзе на нямецкую. Яшчэ адна кнiга, з якой прапануюць пазнаёмiцца наведвальнiкам, — “Казачныя падарожжы з прыгодамi” расiйскай пiсьменнiцы Наталлi Iгнаценка ў перакладзе на беларускую мову.

XVIII Мiнская Мiжнародная кнiжная выстаўка-кiрмаш будзе працаваць да 13 лютага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter