Анжелина Джоли собирается оставить кино

З чыстага ліста

Прынамсі, пра гэта піша са спасылкай на кры­ніцу з асяроддзя актрысы выданне The Sherbrook Times. Паведамляецца, што 43-гадовая галівудская зорка вырашыла пераехаць з Лос-Анджэлеса, у якім яна нарадзілася і пражыла ўсё жыццё, у Нью-Ёрк, дзе плануе пачаць тэатральную кар’еру. Улічваючы, колькі ў Джалі розных іпастасей (рэжысёр, сцэнарыст, фотамадэль, пасол добрай волі ААН), змена роду яе дзейнасці не здаецца дзіўнай. Але чаму гэтыя змены спатрэбіліся цяпер, на пятым дзясятку жыцця?
blogspot.com

Па словах сяброў Джалі, усяму прычынай — цяжкі шлюбаразводны працэс з Брэдам Пітам, які пачаўся яшчэ ў 2016 го­дзе. Пасля разводу актрыса плануе “пачаць жыццё з чыстага ліста”. Ёсць яшчэ адно тлумачэнне яе паводзін. 

The Sherbrook Times піша, што многія калегі не падтрымалі Джалі падчас раставання з мужам. Да таго ж прадзюсары былі незадаволены яе частымі зрывамі здымак. Як вынік — ёй апошнім часам не вельмі ахвотна прапанавалі ролі ў кіно. Калі раней яна магла зняцца за год і ў пяці фільмах, то ў апошнія гады — не больш як у адным.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter