З «Чычыкавым» — у Гродна

Першыя ў гэтым тысячагоддзi гастролi Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы пройдуць 6—12 лiпеня пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. На працягу сямi дзён пяцьдзесят артыстаў прадставяць гледачам сем спектакляў класiчнай i сучаснай драматургii. Пачнецца культурная «экспансiя» з пастаноўкi «Чычыкаў» паводле паэмы М.Гогаля «Мёртвыя душы». Таксама аматараў Мельпамены чакаюць «Каханне ў стылi барока», «Iвона, прынцэса Бургундская», «Чорная панна Нясвiжа», «КIМ», «Я не пакiну цябе», «Смак яблыка».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter