З Брэста ў Брэст

Восем энтузіястаў наведаюць гарады-цёзкі Брэста ў Еўропе

Восем энтузіястаў наведаюць гарады-цёзкі беларускага абласнога цэнтра.

З Брэсцкай крэпасці пачаўся аўтапрабег «Нас радніць Брэст», які хутка аб’яднае ўсе гарады — яго цёзкі. У маршрут мерапрыемства закладзены не толькі сусветна вядомы французскі Брэст, але таксама аднайменныя гарады ў Польшчы, Германіі, Чэхіі, Бельгіі, Галандыі. Ёсць у спісе і канадскі Брэст, але яго падарожнікі наведаюць крыху пазней.

У час вандроўкі веласіпедысты хочуць зняць аматарскі фільм пра сваю паездку, турыстычныя перспектывы і магчымасці супрацоўніцтва паміж гарадамі-цёзкамі.

Ужо на гэтым тыдні аўтапрабег спыніцца ў польскім Брэсце-Куяўскім. Мяркуецца, што фінальнай кропкай у ім стане французскі Брэст, куды веласіпедысты трапяць 6 красавіка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter