Даніла Казлоўскі здыме фільм пра футбалістаў

З акцёраў — у рэжысёры

Гэта будзе першая рэжысёрская работа Казлоўскага. Акрамя гэтага, папулярны акцёр не праміне магчымасці сыграць у новай спартыўнай драме “Трэнер”. Ён выканае галоўную ролю бамбардзіра нацыянальнай зборнай Расіі Юрыя Сталешнікава, які ў вырашальны момант не забівае пенальці, завяршае кар’еру і становіцца трэнерам маленькай правінцыяльнай каманды “Метэор”.

Мяркуецца, што фільм будзе нечым падобны да паспяховай карціны “Легенда № 17” пра вядомага хакеіста Валерыя Харламава, роль якога таксама выканаў Даніла Казлоўскі. Да таго ж у здымках стужкі пра Юрыя Сталешнікава прымае ўдзел “Студыя Трытэ Мікіты Міхалкова”.

— Я заўсёды марыў сыграць футбольнага трэнера, — прызнаўся Казлоўскі. — Калі мы пачалі працаваць над фільмам “Трэнер”, я планаваў быць толькі прадзюсарам і акцёрам, але ў нейкі момант зразумеў, што не магу і не хачу давяраць нікому гэтую гісторыю, хачу распавесці яе сам — як рэжысёр. Для мяне гэта гісторыя пра запал, пачуцці, эмоцыі... Пра тое, як маленькая група людзей у далёкім правінцыяльным горадзе змяніла свет вакол сябе.

Акрамя Казлоўскага, у фільме “Трэнер” здымуцца Уладзімір Ільін, Андрэй Смалякоў, Вольга Зуева, Аляксандр Ільін і іншыя. Здымкі пройдуць у Маскве, Краснадары, Лондане вясной і летам 2017 года. А ў красавіку 2018, якраз напярэдадні чэмпіянату свету па футболе, “Трэнер” выйдзе ў шырокі пракат.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter