На юбилейную «Большую бард-рыбалку» приедут музыканты из Испании, США и не только

Юшка пад музыку

Стала добрай традыцыяй збірацца ў адзін з летніх уік-эндаў на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна, каб палавіць рыбу, паспяваць песні пад гітару і проста правесці час у коле цікавых і таленавітых людзей. Сёлета міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе ў дзясяты раз. На свята 26—28 ліпеня прыедуць музыканты з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі, Іспаніі і ЗША. З-за акіяну ў беларускі пасёлак прыбудзе аўтарскі дуэт «Таня ЗА і Каця НЕ». Удзельнікі дуэта Таццяна Задорская і Кацярына Няхаева — неаднаразовыя ўдзельніцы і запрошаныя госці злётаў аўтарскай песні Амерыкі, Канады, Расіі.

Фота БЕЛТА

У юбілейнай праграме запланаваны сольныя канцэрты і творчыя праекты з удзелам зорак аўтарскай песні, джазавых і эстрадна-інструментальных ансамбляў. Пройдуць рыбалоўныя спаборніцтвы, адкрыты турнір па пляжным валейболе, конкурсы «Каралева бард-рыбалкі» і аўтарскай песні, свята «Лазенькі». Удзельнікаў апошняга чакаюць майстар-класы па розных відах масажу, тэхналогіі будаўніцтва лазні, вязанні венікаў, падрыхтоўцы мыла на аснове натуральных матэрыялаў, некалькі ўрокаў ад лепшых парыльшчыкаў Беларусі, Расіі і Украіны, праца мабільных лазняў, прэзентацыі розных методык і тэхнік аздараўлення.

З’явіцца на фестывалі і новая музычная праграма «Адэскі дво­рык». Пад кіраўніцтвам знакамітага адэсіта, тэлевядучага, пісьменніка і барда Барыса Бурды будуць праходзіць кулінарныя шоу, майстар-класы і конкурсы, паведамілі арганізатары.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter