Юбілей Глыбокае адзначала з размахам

ТРЫ дні доўжылася святкаванне ў Глыбокім, прысвечанае 600-годдзю горада, і кожны быў напоўнены разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі.
ТРЫ дні доўжылася святкаванне ў Глыбокім, прысвечанае 600-годдзю горада, і кожны быў напоўнены разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі. У радах урачыстага шэсця былі рыцары, манахі, сяляне, дэманстранты савецкага часу, рарытэтная і цяперашняя сельскагаспадарчая тэхніка, калектывы перадавых прадпрыемстваў. Словам, як на кінастужцы, прамільгнула ўся шасцівяковая гісторыя горада.

prazdnik-v-glubokom.jpg


Былі адкрыты бюст Юрыю Сабалеўскаму, кіраўніку Глыбоцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Дошка гонару Герояў Сацыялістычнай Працы.

Звання ганаровых грамадзян Глыбоцкага раёна ўдастоены людзі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё рэгіёна: старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, ксёндз Мечыслаў, кавалер ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга хлебароб-ветэран Мікалай Стрыёнак. Усяго — 10 чалавек.

Была пагашана паштовая марка спецыяльным штэмпелем з лагатыпам Глыбокага, і кожны з гасцей меў магчымасць паслаць ліст на радзіму ў канверце горада-юбіляра. А іх, гасцей, было нямала: з Германіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі. Свае віншаванні прыслалі французы, малдаване, галандцы, ізраільцяне.

Дагаворы намеру аб супрацоўніцтве былі заключаны паміж Глыбоцкім райвыканкамам і Сакрэбулам Целаўскага муніпаліцета Грузінскай Рэспублікі, а таксама Даўгаўпілскай краявой Думай Латвіі.

Закончылася свята лазерным шоу з галаграфічнымі малюнкамі горада і грандыёзным салютам.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter