Ёсць такi гарадок — Гервяты

На яго будаўніцтве і добраўпарадкаванні працаваў увесь Астравецкі раёнБадай што, ніхто з гасцей Астравецкага раёна не можа абмінуць аграгарадок Гервяты, нягледзячы на тое што размешчаны ён воддаль ад цэнтральных дарог, — бо край гэты цікавы, адметны, самабытны.

Так было заўсёды. Яшчэ калі Гервяты значыліся вёскай, цэнтрам сельсавета і цэнтральнай сядзібай калгаса “Радзіма”, тут было што паглядзець. Тыя, каго цікавілі міжнацыянальныя адносіны, занатоўвалі ў свае блакноты беларускі, літоўскі, польскі, украінскі фальклор — прадстаўнікі гэтых нацыянальнасцей здаўна кампактна пражываюць на гервяцкай зямлі.
(Заканчэнне на  стар. IV)Гервяты — прыклад таго, як сціраецца розніца паміж горадам і сялом
Бадай што, ніхто з гасцей Астравецкага раён не можа абмінуць аграгарадок Гервяты, нягледзячы на тое, што размешчаны ён воддаль ад цэнтральных дарог, — бо край гэты цікавы, адметны, самабытны.
Так было заўсёды. Яшчэ калі Гервяты значыліся вёскай, цэнтрам сельсавета і цэнтральнай сядзібай калгаса “Радзіма”, тут было што паглядзець. Тыя, каго цікавілі міжнацыянальныя адносіны, занатоўвалі ў свае блакноты беларускі, літоўскі, польскі, украінскі фальклор — прадстаўнікі гэтых нацыянальнасцей здаўна кампактна пражываюць на гервяцкай зямлі.
Эканамісты цікавіліся найперш поспехамі мясцовай гаспадаркі — спачатку калгаса “Радзіма”, а затым СВК “Гервяты”, — якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў, у часы розных рэформ і ўсялякіх перабудоў, эканамічных, палітычных і сацыяльных катаклізмаў умудрылася не страціць сваіх поспехаў, развіваць вытворчасць і паляпшаць дабрабыт сваіх працаўнікоў. І, вядома, усе — і госці, і мясцовыя жыхары — захапляліся прыгажосцю мясцовага касцёла Святой Тройцы і шматлікімі талентамі яго ксяндза-пробашча Леаніда Несцюка.
Калі ў 2006 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве першага ў раёне аграгарадка, старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька, як ён пазней прызнаваўся, доўга вагаўся, якая ж вёска першай павінна набыць гэты статус. Прэтэндэнтаў было нямала, і на карысць кожнага — свае аргументы. І ўсё ж выбар быў зроблены менавіта на карысць Гервят. Па-першае, таму, што гэта, па сутнасці, цэнтр міжнацыянальных зносін. І не толькі на міждзяржаўным узроўні: літоўскіх машын на яго вуліцах у выхадныя і святочныя дні ці не больш, чым беларускіх, практычна ў кожнай мясцовай сям’і дзеці ці іншая радня жывуць у Літве. Па-другое, тут ужо ўзнік да таго часу прывабны для турыстаў аб’ект — ужо згаданы касцёл, непадобны ні на які іншы, пабудаваны ў неагатычным стылі, прыгажосць якога толькі дапоўніў і ўзбагаціў створаны намаганнямі ксяндза-пробашча дэндрапарк з рэдкімі раслінамі.
Будаўніцтва аграгарадка ў Гервятах — прыклад таго, як пры ўзаемадзеянні розных галін улады, гаспадарчых, рэлігійных, грамадскіх структур можна стварыць нешта унікальнае. Без перабольшвання можна сказаць, што на будаўніцтве аграгарадка Гервяты ў 2006 годзе працаваў увесь раён. Раённая пошта, раённае аддзяленне “Беларусбанка”, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзел культуры, лясгас правялі кардынальную рэканструкцыю сваіх структурных падраздзяленняў — цяпер у іх філіялах жыхары аграгарадка могуць атрымаць той жа комплекс паслуг, што і ў райцэнтры, на галаўных прадпрыемствах. На месцы згарэўшага некалі магазіна райспажыўтаварыства ўзвяло новы сучасны прыгожы — ніводзін вясковы магазін не толькі ў Астравецкім раёне, а, бадай, ва ўсёй вобласці не можа паспрачацца з гервяцкім “Янтарным”. Толькі сцены засталіся ад колішняй сярэдняй школы: у ёй былі заменены дах, вокны, дзверы, падлога, не кажучы ўжо пра абсталяванне і аздабленне. Новае аблічча, знешняе і ўнутранае, набыў дзіцячы садок. Пераўтварылася ў сучасную медыцынскую ўстанову амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.
Асобна хочацца сказаць пра гервяцкі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Будаўніцтва яго некалі пачаў мясцовы калгас, працэнтаў на восемдзесят усё зрабіў. Заставаліся дробязі, калі прыйшла перабудова (цікава, чаму тыя часы ніхто не называў тады і не заве цяпер “фінансавым крызісам”?), гаспадарцы стала не да маштабных сацыяльных праектаў. І ФАК “замарозіўся”... І знаходзіўся ў такім стане ажно да 2006 года, да пачатку будаўніцтва ў Гервятах аграгарадка, паступова прыходзячы ў заняпад. Але сёння гэты комплекс  ператварыўся ў лепшае спартыўнае збудаванне раёна, дзе праводзяцца раённыя і абласныя спаборніцтвы па баскетболу, валейболу, ахвотна бавіць час мясцовая моладзь. І, напэўна, невыпадкова мясцовая спартыўная каманда стала адным з традыцыйных прызёраў усіх раённых спаборніцтваў і спартакіяд і вельмі годна прадстаўляе раён на абласных.
Ну і “изюминка” Гервят — касцёл, які не застаўся ў баку ад агульнай справы. Касцельны дэндрапарк выйшаў за межы тэрыторыі храма, заняў ранейшую здзічэлую пустку — і атрымалася цудоўная прыкасцельная плошча. Яе аздаблялі таксама агульнымі намаганнямі: дэкаратыўныя дрэвы і кусты набываў і садзіў ксёндз, скульптуры дванаццаці апосталаў набыты за сродкі мясцовага прадпрымальніка, дэкаратыўную каваную агароджу набываў райвыканкам. У выніку стварылі цуд, які прыезджыя называюць кавалачкам раю ці астравецкім Версалем.
Не засталася па-за ўвагай пры ўзвядзенні аграгарадка і вытворчая база СВК “Гервяты”: новае аблічча набылі мехдвор, комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы.
Ну і ўся вёска стала выглядаць зусім па-іншаму. Сюды правялі газ, і цяпер не на словах жыхары аграгарадка могуць спазнаць усе выгоды цывілізацыі. Заасфальтавалі вуліцы. Паставілі новую жалезабетонную агароджу ля прыватных сядзіб.
На будаўніцтва першага на Астравеччыне аграгарадка было выдаткавана больш як 6 мільярдаў рублёў. І вынік атрымаўся вартым укладзеных сіл і сродкаў — па словах гасцей, былая вёска змянілася непазнавальна.
Але пабудаваць аграгарадок — гэта яшчэ паўсправы. Галоўнае — захаваць і пастаянна даглядаць тое, што зроблена. На вуліцах у аграгарадку заўсёды чысціня і парадак: тратуары падмецены, газоны падкошаны, пустазелле выпалана. За гэтым сочыць рабочы па добраўпарадкаванні, які ўведзены ў штат сельвыканкама. Старшыня мясцовага самакіравання Міхаіл  Шульгін сцвярджае, што адпачываць рабочаму няма калі. Хоць і знаходзяцца ў яго “на ўзбраенні” спецыяльная газонакасілка і іншыя тэхнічныя прылады працы, работы хапае. Але так і павінна быць: статус лепшага аграгарадка трэба падтрымліваць!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter