Ёсць што людзям паказаць

«Гомсельмаш» на «Белагра-2014» прадэманструе ўзоры тэхнікі

Вытворчае аб’яднанне «Гомсельмаш» на выставе «Белагра-2014», якая адкрыецца на наступным тыднi, прадэманструе сучасныя ўзоры тэхнікі.

У прыватнасці, яе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з самаходнымі збожжаўборачнымі камбайнамі КЗС-1624 і КЗС-1420, машынамі адносна новымі і пакуль мала вядомымі шырокаму колу спажыўцоў. Спецыялісты прадпрыемства сцвярджаюць, што пры стварэнні іх прымяняліся прынцыпова новыя тэхнічныя рашэнні, гэта станоўча адбілася на надзейнасці і прадукцыйнасці тэхнікі. Машыны адрозніваюцца ад серыйных узораў павялічанай да 9,2 метра жаткай, з 330 да 500 і 400 конскіх сіл адпаведна ў названых мадэлях узрасла магутнасць сілавых агрэгатаў. Несумненны інтарэс аграрыяў, удзельнікаў «Белагра», выкліча і свежая распрацоўка гомсельмашаўцаў — зернеўборачны камбайн КЗС-812С на гусенічным хаду. Навінка ўжо станоўча зарэкамендавала сябе, у прыватнасці, на палетках Амурскай вобласці, дзе асвоены яе выпуск з гомельскіх машынакамплектаў. Зараз канструктары працуюць над стварэннем гусенічнага рысаўборачнага камбайна. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter