Ёсць праблемы — звяртайцеся, ёсць пытанні — задавайце! Ваша “Народная газета” — заўсёды на сувязі.

Дзяліцеся тым, што турбуе, непакоіць, радуе, не пакідае раўнадушнымі. Мы пастараемся дапамагчы, параіць, адказаць на пытанні, падтрымаць, паспачуваць — у гэтым, у прынцыпе, і заключаецца сэнс таго, што мы робім на газетных старонках, — жыць адным жыццём з вамі, шаноўныя чытачы. Чытаючы вашы допісы ў рэдакцыю, адказваючы на вашы тэлефанаванні, мы кожны раз цешымся, што працуем недарэмна. Мы вас любім, вы нам патрэбныя — гэта не дзяжурныя словы прызнання, а тое пачуццё, з якім пішацца ў гэтай газеце кожны радок. Вельмі спадзяёмся, што гэтыя пачуцці ўзаемныя.
Заставайцеся з “Народнай газетай”! Жыццё — штука цікавая, і разам з вамі, шаноўныя чытачы,
мы напішам яшчэ не адну цікавую старонку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter