Новый резидент парка «Великий камень» создаст производство электрического пассажирского транспорта

Ёсць кантакт!

Учора ў Кiтайска-Беларускiм iндустрыяльным парку «Вялікі камень» прайшла цырымонія рэгістрацыі 60-га рэзідэнта. У лiк рэзiдэнтаў афіцыйна ўвайшла швейцарская кампанія ТАА «Хэс Грэйт Стоўн» — «дачка» кампаніі Carrosserie HESS AG. У нашай краіне яна бу-дзе вырабляць электрычны пасажырскі транспарт.

У адмiнiстрацыi iн­дустры­яль­нага парка зазначылі яшчэ адзiн прынцыповы момант: новы рэзiдэнт плануе цалкам пастаўляць сваю прадукцыю на экспарт.
 
Урачыстая цырымонія прайшла ў новым вытворчым корпусе, дзе неўзабаве размесціць сваё абсталяванне швейцарскі рэзідэнт. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын, кіраў-ніцтва адміністрацыі парка і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка», а таксама прадстаўнікі швейцарскай кампаніі. Удзельнікі сімвалічна перарэзалі чырвоную стужку, затым кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка ўручыў пасведчанне аб рэгістрацыі рэзідэнта кіраўніку дэпартамента аўтобусаў і тралейбусаў Carrosserie HESS AG Даніэлю Відмеру (на здымку). 


— Гэта ўжо наш трэцi рэзiдэнт са Швейцарыi, — з гордасцю адзначыў Аляксандр Ярашэнка. — Для нас вельмi важна з’яўленне такiх знакавых праектаў, якiя выпускаюць высокатэхналагiчную прадукцыю, валодаюць унiкальнай тэхналогiяй па вытворчасцi карпусоў электрычнага транспарту. Для нас не менш цiкава i тое, што новы рэзiдэнт будзе вырабляць экалагiчна чысты электрычны транспарт. Важна гэта i з пункта гледжання будучай «электрычнай» эканомiкi, якую наша краiна ўзяла за аснову з улiкам уводу ў эксплуатацыю БелАЭС.

Дарэчы, у адмiнiстрацыi iн­дустры­яль­нага парка зазначылі яшчэ адзiн прынцыповы момант: новы рэзiдэнт плануе цалкам пастаўляць сваю прадукцыю на экспарт.

У сваю чаргу Данiэль Вiдмер лi­­чыць, што весцi бiзнес яго кампа­нii ў нашай краiне будзе вель­мi зручна, таму што ў нас хапае высокаквалiфiкаваных супрацоўнiкаў, здольных выконваць складаныя праекты.

— Акрамя таго, у нас ёсць пэўны вопыт: мы ўжо закупляем шэраг прадукцыi ў Беларусi i выкарыстоўваем яе ў нашай вытворчасцi. У будучынi мы бачым магчымасць для пашырэння супрацоўнiцтва з мясцовымi кампанiямi. Таксама важным фактарам стала i тое, што мы сумесна працуем з кампанiяй Stadler Rail AG, вырабляем для яе некаторыя камплектуючыя. Тут мы працягнем сваю працу з нашым партнёрам. Першапачаткова мы будзем вы­рабляць часткi для электратранспарту i пастаўляць iх на галоўную вытворчасць у Швейцарыi. У будучым станем выпускаць транспарт цалкам i экспартаваць яго ў краiны Заходняй Еўропы.

У планах новага рэзiдэнта да 2021 года вырабляць ад 45 да 50 кузаваў для пасажырскага транспарту, а ў далейшым збiраць каля 40 цалкам гатовых электробусаў. На думку топ-менеджара швейцарскай кампанii, попыт на такi транспарт зараз усюды ўзрастае.

kryzhevich@sb.by 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter