Менш чым праз месяц у Магілёве збяруцца тэатральныя калектывы з дзесяці краін свету

Ёсць кантакт!

Менш чым праз месяц у Магілёве збяруцца тэатральныя калектывы з дзесяці краін свету.



Сцэна са спектакля “Жаніцьба” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра — удзельніка форуму “М@рт.кантакт”

Юбілейны Х Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@рт.кантакт”, які пройдзе з 21 па 27 сакавіка, прадставіць 19 спектакляў. Іх пакажуць калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Арменіі, Кыргызстана, Германіі, Ізраіля, якія найбольш ярка праявілі сябе на папярэдніх фестывалях і заваявалі любоў гледачоў.

Значацца ў афішы і зусім новыя творчыя групы, паколькі гэты тэатральны форум прадугледжвае ў першую чаргу спектаклі для маладых, пра маладых і з удзелам маладых. Ацэньваць іх сёлета будзе таксама група творчых маладых людзей. Для фестывальных паказаў прадугледжаны тры тэатральныя пляцоўкі Магілёва. Падчас форуму адбудуцца абмеркаванні спектакляў, творчыя сустрэчы, розныя выставы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter