
Новыя 33-метровыя бэлькі, якія вытрымліваюць 140 тон, ужо зманціравалі і заманаліцілі паміж сабой.
Нягледзячы на моцны вецер і дождж, праца на аварыйным мосце не спыняецца. Дабрацца сюды, дарэчы, не складае ніякіх цяжкасцей — толькі вось у пробцы прыйдзецца пастаяць хвілін дзесяць. Дадатковыя сфетлафоры выконваюць свае функцыі на пяць з плюсам, але некаторыя вадзіцелі ўсё ж «тармозяць», таму ў чарзе з аўто нярэдка гучыць пранізлівы гук клаксана. «Нічога, пацярпіце, для нас жа стараюцца», — адказвае на абурэнні пасажыраў аб доўгім чаканні вадзіцель аўтобуса, на якім я дабіралася сюды.Праца на мосце кіпіць — гэта чутна за дзясяткі метраў з-за няспыннага гуду будаўнічых інструментаў. Нехта свідруе бетон адбойнікам, заглушаючы гукі малаткоў, а вось зварваюць канструкцыю…
— На іскры не глядзіце, а то будзе бяссонная ноч і слёзы, — папярэджвае адзін з рабочых.
Асноўныя работы на аб’екце праводзіць ААТ «Мастабуд», а заказчыкам праекта выступае ДП «Гардарбуд». Яшчэ ў жніўні, калі мост трэснуў, вырашылі рамантаваць толькі ўнутраную яго частку. Але аказалася, што знешняе кальцо таксама праблемнае, таму рух перакрылі і там.

Яшчэ трэба пераўладкаваць пакрыццё ўнізе пуцеправода, зрабіць тратуары і бар’ерныя агароджы.
Андрэй Зарэцкі, прараб МБУ № 6, тут з першага дня капрамонту. Ён з задавальненнем распавядае, што ўжо зроблена:
Васіль Цібеж, галоўны інжынер ДП «Гардарбуд», расказаў, што ў пачатку кастрычніка плануецца пусціць рух па знешнім кальцы і паралельна заканчваць работы на ўнутраным. Ужо хутка пешаходы змогуць праходзіць пад мастом, як і раней.
— На пуцеправодзе яшчэ трэба ўсталяваць ліўневую каналізацыю з дожджапрымальнымі калодзежамі, вадаскідны латок з адхонам і ўчастак землянога палатна з геарашоткай, а таксама пераўладкаваць пакрыццё ўнізе пуцеправода, зрабіць тратуары і бар’ерныя агароджы.
У ДП «Гардарбуд» распавялі, што пабудаваны гэты пуцеправод яшчэ ў 1984 годзе, а капрамонт праводзілі 16 гадоў таму: дарэчы, тады памянялі толькі маставое палатно, а бэлькі пакінулі. З-за таго што бэлькі састарэлі, яны ўжо былі няздольныя вытрымліваць такі вялікі паток машын — па пуцеправодзе праязджае да 100 тысяч аўтамабіляў у суткі.
У якую суму абыдзецца капітальны рамонт аварыйнага пуцеправода на МКАД — сказаць пакуль складана. Калі планавалі замяніць толькі 14 бэлек, называлі суму ў 4—5 мільёнаў рублёў, але ўжо ўстанавілі ўсе 28 бэлек, таму, верагодна, сума ўзрасце на 30—40 працэнтаў.
Фота аўтара.