«Ёсць дзеўчыны ў беларускiх вёсках…»

«Ёсць дзеўчыны ў беларускiх вёсках…» – так i хочацца перайначыць рускага класiка, гледзячы на дзесяцiкласнiцу Вiшнявецкай сярэдняй школы Таццяну Мамонька. Тут i спакойная важнасць твару, i грацыёзнасць у рухах, i позiрк царыцы… Па ўсiм вiдаць, тытул «Мiс Стаўбцоўшчына-2004» Таццяна атрымала па праву.