Ён вярнуў з небыцця старадаўнія вясковыя танцы...

І НШЫ раз даводзіцца спрачацца з калегамі, са знаёмымі наконт таго, ці трэба нам адраджаць народную спадчыну. Не ведаю, як у каго, а ў мяне апошні час душа прагне традыцыйнага мастацтва, сэрца ахінае самота. Прыпомнілася, як напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя культуру Чачэрскага раёна літаральна ўскалыхнула — там адбыўся першы Рэспубліканскі фестываль народнага танца «Беларуская полька».

Добры след Мікалая КОЗЕНКІ на Чачэршчыне.

І НШЫ раз даводзіцца спрачацца з калегамі, са знаёмымі наконт таго, ці трэба нам адраджаць народную спадчыну. Не ведаю, як у каго, а ў мяне апошні час душа прагне традыцыйнага мастацтва, сэрца ахінае самота. Прыпомнілася, як напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя культуру Чачэрскага раёна літаральна ўскалыхнула — там адбыўся першы Рэспубліканскі фестываль народнага танца «Беларуская полька».

Шматкампанентнае і шматузроўневае свята сатрасала наваколле чачэрскай зямлі чатыры разы! І тады затанчыла ўся Чачэршчына. Дзеці, падлеткі і дарослыя выдавалі такія каленцы, што займала дух. Яны пазнаёміліся з даўно забытымі народнымі танцамі «нарэчанька», «месяц», «матлёт», «субота», «карапэт» і інш. Свята з’яднала ў адно музыку, песню і танец, эстраду і аўтэнтыку, горад і вёску. Імпрэзы былі настолькі захапляльнымі, што і зараз, праз дзясяткі гадоў, на душы адчуваецца асалода пры адным толькі ўспаміне пра вялікае відовішча мастацкага таленту. У ходзе ўсіх чатырох фестываляў былі прадэманстраваны непаўторнасць і ўнікальнасць фальклорных традыцый розных этнаграфічных калектываў Беларусі. А стаяў на чале гэтага грандыёзнага нацыянальнага фэсту таленавіты сцэнарыст, фалькларыст, балетмайстар і рэжысёр Мікалай Козенка.

Трэба адзначыць, што творчае жыццё гэтага чалавека заслугоўвае самых высокіх слоў, яму можна па-добраму пазайздросціць. Мне пашчасціла працаваць і нават проста быць знаёмай з Мікалаем Аляксеевічам. Ён і сапраўды незвычайны, бясконца ўлюбёны ў нашу самабытную культуру і матчыну песню, неабыякавы да сваёй радзімы, будучага беларусаў, яркая зорачка, якая збірае вакол сябе феерверк іскрамётнага таленту.

Артыкулы Мікалая Аляксеевіча на тэму тэндэнцый развіцця самадзейнага харэаграфічнага мастацтва, роздумы аб праблемах культуры і па адраджэнні народнага танца размяшчаліся ў рэспубліканскіх і замежных энцыклапедыях, ён друкаваўся ў навуковых і навукова-папулярных часопісах, зборніках і г. д.

Мікалай Козенка з’яўляецца аўтарам і сааўтарам многіх відэафільмаў: «З крыніц жыватворных», «Карагоды, гульні, скокі», «Чачэрскі куфэрак», «Спявай, маё Палессе» і інш. Аўтар ідэі, мастацкі кіраўнік, сцэнарыст, галоўны рэжысёр, ён паставіў не адзін дзясятак святаў, сярод якіх чатыры фестывалі народнага танца «Беларуская полька» і ўсе рэспубліканскія фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» ў Акцябрскім. Пастаноўшчык танцаў, рэжысёр-пастаноўшчык, балетмайстар-рэстаўратар, педагог — усё гэта датычыць Мікалая Аляксеевіча. І ў адным гэтым артыкуле проста немагчыма пералічыць той вялікі аб’ём работы, якой ён аддаў душу і сэрца.

Добры след пакінуў Мікалай Аляксеевіч на Чачэршчыне, ён падняў глыбокі пласт старажытнай мясцовай культуры, адгарнуў новую старонку па вывучэнні традыцыйнага мастацтва, дзякуючы яму адбылося знаёмства з адметнасцямі культур суседніх краін, былі вернуты з небыцця старадаўнія вясковыя побытавыя танцы, карагоды, па-новаму загучалі адноўленыя народныя песні. Падчас фестывальных імпрэз наводзіліся творчыя масты паміж калектывамі мастацкай самадзейнасці розных гарадоў Беларусі і краін СНД.

Сёння многія жыхары Чачэрскага раёна адчуваюць настальгію па тым светлым і добрым, што прынёс у наша жыццё Мікалай Аляксеевіч. Шкада, што маладое пакаленне мала цікавіцца народным мастацтвам. Бацькоўскія звычаі і абраднасць утрымоўваюцца штучна, і мала дзе прымяняюцца ў жыцці. А хацелася, каб для беларусаў гэта стала нормай жыцця, штодзённай неабходнасцю. Бо ўсе мы родам з вёскі.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

НА ЗДЫМКУ: падчас фальклорных чытанняў у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна. Мікалай КОЗЕНКА (чацвёрты справа) сярод славутых дзеячаў навукі і культуры: прафесар Уладзімір КОНАН, музычны кіраўнік мясцовага ўзорнага гурту “Берагіня” Антаніна АБРАМОВІЧ, прафесар Аляксей РАГУЛЯ.

Фота з архіва

Мікалая КОЗЕНК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter