Ён мог рабіць газету адзін...

14 лістапада пайшоў з жыцця былы рэдактар шаркаўшчынскай раённай газеты «Кліч Радзімы» Эдуард Аляксандравіч Корсак

Эдуард Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Мнюта Глыбоцкага раёна ў 1951 годзе. У 1973 годзе ён скончыў Вялікалукскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці аграном. Але, як аказалася, сапраўдным для яго стала журналісцкае прызванне. У 1974 годзе Эдуард Аляксандравіч прыходзіць у рэдакцыю шаркаўшчынскай раённай газеты «Кліч Радзімы», працуе спачатку карэспандэнтам, потым загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі, адказным сакратаром. З 1977 года 5 гадоў працаваў у Шаркаўшчынскім райкаме камсамола, а ў 1982 годзе зноў вярнуўся ў рэдакцыю. Завочна закончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1992 годзе, з 1993 года стаў членам Беларускага саюза журналістаў. У 1994 годзе быў прызначаны галоўным рэдактарам і нязменна адпрацаваў на гэтай пасадзе 17 гадоў. У агульнай колькасці Эдуард Аляксандравіч прысвяціў працы ў рэдакцыі 33 гады. У калектыве часам жартавалі, што ён можа рабіць газету адзін. І сапраўды, вопыт працы, высокі прафесіяналізм і веданне справы дазвалялі яму рабіць гэта. Як журналіста і рэдактара яго вызначальнымі рысамі былі аналітычны розум, рэальнае бачанне сітуацыі, аператыўнасць і працавітасць. Была яшчэ адна чалавечая рыса, якая не магла не выклікаць павагі, — гэта пастаянны жыццёвы аптымізм, які ён захоўваў у самых складаных сітуацыях. Гэта ўласцівасць сапраўды мужных людзей. Стойка сустрэў Эдуард Аляксандравіч выпрабаванне — цяжкую хваробу, якая і стала прычынай яго заўчаснай смерці ў яшчэ не старым узросце. Гэтую мужнасць ён захоўваў да канца.

Эдуард Аляксандравіч быў і аўтарам газеты «Белорусская нива». Надзейным і аператыўным яе карэспандэнтам. За гады працы ім напісана шмат матэрыялаў пра шаркаўчан, іх радасці і клопаты, пра жыццё раёна, якое ён дасканала ведаў, дасягненні і праблемы, якія патрабавалі вырашэння. Эдуард Аляксандравіч журналісцкую работу паспяхова сумяшчаў з грамадскай дзейнасцю — з’яўляўся дэпутатам Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў, быў членам раённага выканаўчага камітэта. Ён сам стаў важнай часткай жыцця раёна, краіны. Несумненна, добры ўспамін пра яго і светлая памяць захаваюцца ва ўсіх людзей, хто жыў побач з ім, працаваў і сябраваў. Нашы шчырыя спачуванні родным і блізкім Эдуарда Корсака...

Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?