Да Дня беларускага пісьменства ў старажытным Заслаўі паставяць помнік заснавальніку горада — сыну Рагнеды Ізяславу

Язык да Заслаўя давядзе

Да Дня беларускага пісьменства ў старажытным Заслаўі адновяць хрысціянскія святыні і паставяць помнік заснавальніку горада — сыну Рагнеды Ізяславу. Аддаваць пашану кнізе і друкаванаму слову сёлета мы будзем 7 верасня. Дарэчы, свята пройдзе ў горадзе, які ўжо прымаў яго раней.

Сустракаць гасцей, вядома, адказна і накладна. Аднак горад акрамя пэўных абавязкаў атрымае і некалькі падарункаў. Падчас нядаўняга пленэру ў Заслаўі разьбяры з усёй краіны зрабілі для сёлетней сталіцы беларускага пісьменства калекцыю драўляных скульптур паводле дзіцячых кніг беларускіх казачнікаў. Скульптуры можна будзе ўбачыць на розных вуліцах горада.

Бліжэй да 7 верасня ў цэнтры Заслаўя з’явіцца чатырохметровы помнік заснавальніку горада — сыну Рагнеды Ізяславу. Будуць таксама адрамантаваны галоўныя заслаўскія славутасці — Спаса-Праабражэнская царква і касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter