Яшчэ паваюем!

Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль «Скокі-2013» пройдзе ў другі раз у Брэсцкім раёне.
Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль «Скокі-2013» пройдзе ў другі раз у Брэсцкім раёне.

Мерапрыемства прысвечана заканчэнню баявых дзеянняў і падпісанню мірнай дамовы на Усходнім фронце ў 1917 годзе. Працягваючы традыцыю, закладзеную летась, клубы рэканструкцыі з Беларусі, Украіны і Расіі, група краязнаўцаў з Брэстчыны сумесна з Брэсцкім райвыканкамам запрашае паглядзець 14 снежня рэканструкцыю зімніх баёў і пачаставацца ў палявой кухні. На другую палову фестывалю запланавана таксама адкрыццё выставы ўніформы і экіпіроўкі армій краін — удзельніц Першай сусветнай.

У другі дзень фестывалю ў сценах Скокаўскага палаца адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Еўрапейская вайна. Сувязь вякоў і пакаленняў». У ёй возьмуць удзел гісторыкі абодвух брэсцкіх універсітэтаў, а таксама краязнаўцы з вобласці.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter