Яшчэ адзін помнік ахвярам вайны

У Бабруйскай крэпасці адкрыты мемарыял загінуўшым на вайне

У Бабруйскай крэпасці адкрыты мемарыял у памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Менавіта тут, у казармах ХІХ стагоддзя, восенню 1941 года гітлераўцамі былі знішчаны тысячы савецкіх ваеннапалонных. І ў наступныя гады вайны ў канцлагерах, што стварылі на тэрыторыі крэпасці фашысты, гінулі людзі. Леташняе адшуканне і перапахаванне ў брацкую магілу новых астанкаў сталі апошнім довадам для прыняцця рашэння аб узвядзенні мемарыяльнага комплексу замест сціплага помніка. Для рэалізацыі ідэі Бабруйскі гарвыканкам запрасіў вядомага беларускага архітэктара, лаўрэата Ленінскай прэміі Леаніда Левіна. На жаль, знакаміты дойлід не дажыў да здзяйснення сваёй задумы ў бетоне і бронзе. Праект увасобілі ў жыццё яго дачка Галіна Леанідаўна і паслядоўнікі — скульптары Аляксандр Шапо і Аляксандр Капылоў. На адкрыцці мемарыяла сваю ўдзячнасць творчай групе выказалі не толькі сведкі грозных падзей, але і нашчадкі загінуўшых вязняў, як, напрыклад, дачка Мікалая Саламонава, што прыехала з Санкт-Пецярбурга. Зараз у горадзе воінскай мужнасці і стойкасці, званне якога носіць Бабруйск, яшчэ адным месцам, куды можна прыйсці пакланіцца і ўшанаваць памяць ахвяр вайны, стала больш.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter