
Падчас бою бамбардзіроўшчык загарэўся і пасля выбуху ўпаў у балота.
— Баявы экіпаж савецкага самалёта меў заданне па бамбардзіроўцы чыгункі ў Мінску і аэрадрома ў Мачулішчах. З Адуева Смаленскай (зараз Калужскай) вобласці ён вылецеў у ноч на 13 кастрычніка 75 гадоў таму. Непадалёк ад вёскі Рогі Клічаўскага раёна борт атакавалі нямецкія знішчальнікі. Падчас бою бамбардзіроўшчык загарэўся і пасля выбуху ўпаў у балота.
Камандзір экіпажа Юрый Кралявец і паветраны стралок Павел Перасянчук загінулі, месца іх пахавання сёння вядома. Стралок-радыст Аляксей Ганчарэнка, па
даных пошукавікаў, упаў непадалёк ад самалёта. З чатырох членаў экіпажа ўдалося выжыць толькі штурману Уладзіміру Нікіфараву. Ён змог вярнуцца назад у полк і расказаць аб падзенні бамбардзіроўшчыка.
Мікалай Барысенка паведаміў, што ўдакладніць імёны членаў экіпажа і маршрут іх апошняга палёту дапамаглі архіўныя даныя сайтаў «Подзвіг народа» і «Мемарыял». Цяпер на чарзе — другая пошукавая экспедыцыя, якая мае быць больш поўнамаштабнай. Плануецца падняць з глыбіні 4 метраў як асноўныя рэшткі самога самалёта, так і астанкі стралка-радыста. Потым — перазахаваць героя ў брацкую магілу да яго ваенных таварышаў.
— У выпадку паспяховага завяршэння гэтай аперацыі знаходкі могуць быць перададзены ў якасці экспанатаў у Клічаўскі краязнаўчы музей. Альбо — у музей Магілёўскага аэраклуба, які зараз знаходзіцца на стадыі стварэння, — падзяліўся планамі на будучыня камандзір «Віккру».
Ён таксама не выключае, што авіяцыйная тэхніка ваеннага часу, якую пошукавікі будуць знаходзіць у далейшым, у перспектыве стане асновай вулічнай выставы на пляцоўцы Буйніцкага поля.
markova@sb.by