Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры рэпеціруюць спектакль, прысвечаны Песняру

Янка Купала — герой мюзікла

Спектакль “Жыццё і смерць Янкі Купалы” — гэта музычная драма-версія Анатоля Дзялендзіка і Алега Хадоскі, створаная па матывах кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”. Лібрэта напісаў паэт Анатоль Зэкаў. 

Майстры музычнага тэатра Беларусі ўпершыню звярнуліся да тэмы жыцця і смерці Янкі Купалы, у біяграфіі якога мноства загадак. Была праведзена сур’ёзная падрыхтоўчая работа: размовы з супрацоўнікамі Літаратурнага музея Янкі Купалы, праца з дакументамі. 

У складзе пастановачнай групы — галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Кавальчык, галоўны дырыжор Юрый Галяс, мастак Ілья Падкапаеў, балетмайстар Наталля Фурман. У спектаклі задзейнічаны заслужаны артыст Беларусі Васіль Сердзюкоў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Суцько, Віктар Цыркуновіч, Вольга Жалезкая, Кацярына Дзегцярова, іншыя. 

Прэм’ерныя паказы спектакля “Жыццё і смерць Янкі Купалы” адбудуцца 28 і 29 чэрвеня. Імі тэатр закрые сезон.

Аліна Немагай

Голас Радзімы № 22 (3574), чацвер, 14 чэрвеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter