Якуб Колас у творчасці скульптараў

ЯНА адкрылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Упершыню падчас акцыі «Адкрытыя фонды» тут прадстаўлены творы мастацтва з калекцыі «Скульптура». На выстаўцы можна пазнаёміцца з работамі Азгура, Глебава, Селіханава, Заспіцкага, Слінчанкі, Раберманаў, Лятуна і Церабуна. Адзін з самых каштоўных экспанатаў, якія прадстаўлены на выстаўцы, — прыжыццёвы бюст Якуба Коласа, падарунак паэту ад выхаванцаў Чавускага дзіцячага дома.

Незвычайная выстаўка прысвечана ўшанаванню памяці народнага паэта Беларусі ў манументальным мастацтве

ЯНА адкрылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Упершыню падчас акцыі «Адкрытыя фонды» тут прадстаўлены творы мастацтва з калекцыі «Скульптура». На выстаўцы можна пазнаёміцца з работамі Азгура, Глебава, Селіханава, Заспіцкага, Слінчанкі, Раберманаў, Лятуна і Церабуна. Адзін з самых каштоўных экспанатаў, якія прадстаўлены на выстаўцы, — прыжыццёвы бюст Якуба Коласа, падарунак паэту ад выхаванцаў Чавускага дзіцячага дома.

На адкрыццё экспазіцыі, якая будзе працаваць да пачатку кастрычніка,  запрасілі ганаровых гасцей — Міхася Міцкевіча, малодшага сына Якуба Коласа, які ўспамінаў пра сувязі бацькі з Азгурам. Запрошаны таксама народны мастак Беларусі Іван Міско, вядомы скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь  Уладзімір Уродніч, знакаміты мастак і скульптар Алесь Шатэрнік, творы якога знаходзяцца ў музеях рэспублікі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, арт-музеі «Цымерлі» (Нью-Джэрсі, ЗША) і ў прыватных зборах Італіі, Польшчы, Францыі, паведамілі «БН» у музеі.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter