Якога колеру час?

Задумаешся над гэтым пытаннем, калi наведаеш выставу народнага мастака Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Леанiда Шчамялёва. Карцiны гэтага мастака вядомы больш чым у трыццацi краiнах свету. Яго першая персанальная выстава ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi “Мастак i час” стала для прыхiльнiкаў яго творчасцi сапраўдным падарункам.

У кожнай з прадстаўленых карцiн (а iх на выставе 53) як бы прасочваецца бег часу. “Святло неба ў маёй творчасцi — гэта сiмвал радасцi, аптымiзму, — прызнаецца мастак. — Нават калi пiшаш партрэт i бачыш у чалавеку ўнутраную надзею, на палатне яна заўсёды становiцца святлом”.
Адкрыццё экспазiцыi супала з прэзентацыяй кнiгi мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака “Фарбы i рытмы часу”, прысвечанай жыццю i творчасцi Леанiда Шчамялёва.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter