Якая ў літары гісторыя?

Эксклюзіўны праект складаецца з шэрагу выстаў розных накірункаў, якія на працягу аднаго тыдня будуць адкрывацца ў галерэях галоўнай кніжнай скарбніцы краіны.

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачынаецца культурна-асветніцкі мультыпраект «Бібліятэка»

Эксклюзіўны праект складаецца з шэрагу выстаў розных накірункаў, якія на працягу аднаго тыдня будуць адкрывацца ў галерэях галоўнай кніжнай скарбніцы краіны.

Канцэпт мультыпраекта грунтоўны: у Год кнігі арганізатары лічаць неабходным прыцягнуць увагу грамадскасці менавіта да бібліятэкі. І не выпадкова.

— У выставах мультыпраекта мы прапануем самыя розныя ідэі прасоўвання кнігі як феномена культуры, — паведаміў карэспандэнту «БН» начальнік аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб. — Гаворка будзе ісці не толькі аб вербальных, але і выяўленчых сродках, якія адыгрываюць не апошнюю ролю ў зараджэнні цікавасці да чытання. Напрыклад, сёння, 6 верасня, адкрыецца выстава, цалкам прысвечаная гісторыі пісьменства, а за ёю яшчэ адна — пра ролю кнігі ў класічным выяўленчым мастацтве.

Следам у галерэі «Лабірынт» будзе прэзентавана мастацкая выстава «Слова». Завяршыць мультыпраект «Бібліятэка» выстава твораў Максіма Танка, стагоддзе з дня нараджэння якога мы святкуем сёлета. Экспазіцыя адкрыецца 13 верасня.

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter