Які ж падворак без самагону

З САМАГОНАМ асабіста мяне звязвае гісторыя трыццацігадовай даўніны, калі працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы». Віцебск тады з’яўляўся пабрацімам Зялёнай Гуры ў Польшчы, таго самага горада, дзе раней праходзілі міжнародныя фестывалі песні. Дык вось, існавала добрая традыцыя абменьвацца дэлегацыямі. Не абмінула гэта і нас, журналістаў. Толькі мы тут пайшлі далей. Калегі з Зялёнай Гуры на цэлы месяц залічваліся ў штат «Віцебскага рабочага» і разам з намі выконвалі рэдакцыйныя заданні. Тое ж чакала і нашых у Польшчы.

«Сельская газета» працягвае размову аб магчымасці легалізацыі ў разумных межах моцнага нацыянальнага напітку

З САМАГОНАМ асабіста мяне звязвае гісторыя трыццацігадовай даўніны, калі працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы». Віцебск тады з’яўляўся пабрацімам Зялёнай Гуры ў Польшчы, таго самага горада, дзе раней праходзілі міжнародныя фестывалі песні. Дык вось, існавала добрая традыцыя абменьвацца дэлегацыямі. Не абмінула гэта і нас, журналістаў. Толькі мы тут пайшлі далей. Калегі з Зялёнай Гуры на цэлы месяц залічваліся ў штат «Віцебскага рабочага» і разам з намі выконвалі рэдакцыйныя заданні. Тое ж чакала і нашых у Польшчы.

ПАСПРАБАВАЦЬ зялёнагурскай газетнай «кухні» выпала і мне. У «Віцебскім рабочым» якраз заканчвалася стажыроўка двух польскіх калег, і мой ад’езд у суседнюю краіну быў прымеркаваны разам з імі. Сазваніўшыся, пацікавіўся, што ўзяць з сабою.

— Нічога не трэба. У нас усё ёсць, — запэўнілі палякі. — Вось толькі, калі можна, захапіце пару бутэлек самагонкі. Дужа ж яна ў вас, беларусаў, адметная!

Здавалася, чаго прасцей: паехаць у вёску і выканаць міжнародны заказ. Але куды не звяртаўся, усюды разводзілі рукамі: «Не гонім, не трымаем».

Выручыў адзін знаёмы старшыня калгаса, параіўшы з’ездзіць у пушчанскую вёсачку Калечполле, якую называлі сталіцай самагонаварэння. Не без прыгод, але ўсё ж такі ўдалося прыдбаць трохлітровы слоік «чыстай хлебнай слязы».

Праблемай было перабрацца з «падпольным таварам» праз мяжу. Але самагон падфарбавалі, закаталі накрыўкай і выдалі мытнікам у цягніку за кампот. Нават запрасілі пакаштаваць, але тыя культурна адмовіліся. Затое ў калектыве рэдакцыі Зялёнай Гуры, калі мы прыехалі, было сапраўднае свята…

ПРЫГАДАЎ гэты эпізод у сувязі з пачатай у «Сельской газете» размовай аб самагонцы як нацыянальным напітку. Яна сапраўды наспела. Колькі ў нас аграсядзіб? У адным Браслаўскім раёне лік пераваліў на другую сотню. Так, іншаземцаў вабіць наша прырода, але не менш іх цікавіць і наша нацыянальная кухня. Тыя ж дранікі, клёцкі сталі своеасаблівым брэндам.

Але да іх госцю хочацца пакаштаваць і моцнага дамашняга напітку. А што рабіць, калі на яго выраб забарона? Хаця, шчыра кажучы, найбольш кемлівыя і смелыя гаспадары аграсядзіб употайкі ўсё ж такі прапануюць турыстам сваю чарку.

Наташа Нікіфаровіч, метадыст па народнай творчасці аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама, на гэты конт заяўляе:

— Я за тое, каб самагонаварэнне было адкрыта ў разумных межах. Бралі ж раней чарку, калі чалавек з’яўляўся на свет, на вяселлях, пасля напружаных хлебаробскіх кампаній, у народныя святы. Бабулі настойвалі на самагоне травы для лячэння самых розных хвароб. Наш аддзел займаецца ў тым ліку аднаўленнем і захаваннем гістарычных каштоўнасцей. Так, сёлета ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры занесена наша распрацоўка па абраду «Насіць намёткі (амулеты) жыхароў вёскі Папшычы Глыбоцкага раёна». Годам раней такі ж статус набылі «Выпечка хлеба» і «Масляны баран». Я хацела паспрабаваць зрабіць такую ж работу і па самагону, але пабаялася, што не пройдзе. Хаця, шчыра кажучы, самагонаварэнне — не намі прыдумана. Гэта таксама даўняя традыцыя нашага народа. І, калі і надалей будзем забараняць, то яна можа зусім знікнуць.

ПАДОБНАЙ думкі прытрымліваецца і былы вядомы старшыня калгаса «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна Герой Сацыялістычнай Працы Алег Валадзько:

 — Гэты дзедаўскі напітак не раз моцна выручаў мяне па жыцці: і калі будаваліся, і калі патрэбна было дастаць што для гаспадаркі, — гаворыць ён. — Даваў на дэгустацыю прадстаўніку Саўміна і атрымаў адказ: «Вышэйшы гатунак». Таму лічу, хто мае аграсядзібу, павінен мець ліцэнзію на выраб самагону. І абавязкова аддаваць прадукт у лабараторыю на праверку, каб не было розных падробак і атруты.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

В ТЕМУ

Анонимщики в фаворе

Самогонщиков ищут с помощью почтальонов и... летательных аппаратов. Некуда больше девать силы?

МИНЩИНА

Напомним, в январе УВД облисполкома объявило о начале акции по выявлению фактов самогоноварения с помощью почты. Теперь каждый имеет возможность анонимно сообщить о местах незаконного изготовления спиртного.

В 2013 году на территории области попались более двух тысяч лиц, занятых незаконным оборотом спиртного, в том числе и благодаря активности сельчан. Уничтожено 517 самогонных аппаратов и мини-заводов, изъято свыше 8,3 тысячи литров самогона, более 148 тонн браги.

В прошлом году для раскрытия спрятанных в лесах подпольных самогонных производств впервые использовали и беспилотный летательный аппарат «Бусел-М». Мониторинг проводился в Воложинском районе на территории Налибокской пущи. С высоты птичьего полета проводилась видеосъемка местности с использованием тепловизора, на экране которого высвечивается даже незначительный источник тепла. Укрыться от такого чувствительного «глаза» невозможно и в глухом лесу.

Поступают сигналы от жителей и по почте. Так, в Молодечненский РОВД передано уже шесть сообщений. А вот в Узденском пока ни одного. На Молодечненщине этот промысел почему-то получил широкое распространение. Но начальник местного РОВД категорически отказался рассказать «СГ», как милиция проверяет поступившие сведения и насколько они достоверны. Мол, только через УВД области. Странная позиция. Ведь не настолько же это секретная информация?

Елена КЛИМОВИЧ, «СГ»

МОГИЛЕВЩИНА

В УВД Могилевского облисполкома корреспонденту «СГ» рассказали, что выявляют таких нарушителей не только сами сотрудники управления. Помогают и сельчане. На телефон «горячей» линии поступает много звонков, в основном — это анонимные обращения.

В каждом районе области ведется поиск самогонщиков. Например, в Горецком районе в 2013 году составлено 65 протоколов, изъято 1940 литров самогона.

— В этом году ситуация такая — за полтора месяца составили 8 протоколов, изъяли 309 литров этой продукции. К нам в РОВД поступило 2 анонимных звонка, остальное — работа наших специалистов, — отметил заместитель начальника отдела охраны правопорядка Горецкого РОВД Александр Лавров.

В Дрибинском РОВД органы правопорядка также взаимодействуют с жителями района.

— Нам звонят и на телефон доверия РОВД, и в областное УВД. Когда поступает такой звонок, он тут же фиксируется. Дальше правоохранители выезжают на место и разбираются в ситуации, — рассказал начальник Дрибинского РОВД Владимир Ковшик.

В Чаусском районе в этом году пока не было зафиксировано таких правонарушений. Однако, как рассказал начальник районного РОВД, в прошлом году было много обращений.

— Анонимные письма к нам не приходят, а вот звонят на «горячую» линию часто. Обязательно проводим проверку таких сигналов, — отметил Леонид Анушевский.

Татьяна БИЗЮК, «СГ»

От «СГ»

А что вы, читатели, думаете о возможности легализации в разумных пределах самогона и об  анонимной борьбе с ним. Пишите.

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter