Як як як

пара якаў i вiнтарогi казёл-мархур напярэдаднi Новага 2006 года пасялiлiся ў Гродзенскiм заапарку

Як паведамляе БЕЛТА, гэтыя паўтарагадовыя парнакапытныя з’яўляюцца знiкаючым вiдам жывёлін. Іх даставiлi з Краснаярска. У заапарку жывёлам спадабалася, яны адчуваюць сябе добра. З ахвотай харчуюцца сухiмi галiнкамi i сенам. Плануецца, што праз два гады пры добрым доглядзе якi дадуць першае патомства.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter