Як выкуплялі маладую нашы продкі

У Бярэзінскім раёне першымі, хто пачынаў перамовы з нагоды выкупу маладой, былі сваты. Сваты жаніха, стоячы на парозе хаты нявесты,  пачыналі з таго, што звярталіся да ўсіх са словамі: “Добры дзень, пане-сваце, і той свяцонай хаце, таму міру хрышчонаму. Прыслаў сват да свата, сваця да сваці, малады князь да маладой князі, ёсць тут панна заручона, каб нам была выдадзёна, чы чулі?”

З хаты сваты нявесты двойчы адказвалі, што “не чулі”, і толькі за трэцім разам сваты ўваходзілі ў хату і  пачыналі гандаль.
Калі абодва бакі былі задаволены “гандлем”, выкуп завяршаўся, жаніх браў нявесту за руку і вёў яе ў бацькоўскую хату. Там за шчодрым на пачастункі сталом родныя маладой ужо чакалі гасцей. Дружына маладога садзілася за стол уздоўж сцяны ад вуліцы (таму што былі гасцямі ў гэтай хаце), а родныя нявесты — уздоўж сцяны ад двара (таму што былі ў гэтай хаце гаспадарамі). Старэйшы сват даваў каманду наліць па чарцы і выказваў пажаданне: “Вып’ем, каб было весела гуляць і  наша вяселле доўгія гады не забываць!”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter