В стране начался первый этап репетиционного тестирования

Як ведаеш, так i паступай

Дата, прозвішча, прадмет рэпетыцыйнага тэсціравання... Пакуль свабодныя 25 месцаў. У краiне пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання, якi працягнецца па снежань. Наступныя два пройдуць крыху пазней — са студзеня па люты і з сакавіка па красавік.

Кошт вочнага выпрабавання за адзін экзамен складзе 7 рублёў.

Запіс на рэпетыцыйнае тэсціраванне вядзецца анлайн на сайтах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, Ліцэя БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДУ, ГрДУ імя Я. Купалы, ГДАУ і БарДУ, але і ў саміх пунктах праходжання выпрабавання. А іх па краіне адкрыта больш за тры дзясяткі. Прычым відавочны лідар тут — Міншчына, дзе такіх пунктаў 17. Астатнiя працуюць у Валожыне, Клецку, Дзяржынску, Капылі, Крупках і шэрагу іншых гарадоў.

Зрэшты, для тых, хто па розных прычынах не можа парэпеціраваць вочна, ёсць магчымасць дыстанцыйнага спробнага іспыту. Прычым адзiн з іх — па ўсіх прадметах, з поўнай расшыфроўкай рашэнняў, — пракаментавалі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ), будзе бясплатным. Астатнія, паколькі за гэтым стаіць праца метадыстаў, — за аплату. Кошт вочнага выпрабавання за адзін экзамен складзе 7 рублёў.

Галоўная навіна цяперашняга рэпетыцыйнага тэсціравання ў тым, што працы будуць ацэньвацца па новай методыцы. Пра гэта «Р» расказаў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.

Нагадаем, планавалася перагледзець методыку ацэньвання тэставых работ абітурыентаў, наблізіўшы яе да школьнай. Калі раней у кожнага задання быў карэкціруючы каэфіцыент, або «вага», які зніжаўся ў залежнасці ад колькасці правільных адказаў іншых абітурыентаў, то зараз у кожнага задання з’явіцца свой першасны бал. У РІКВ перакананыя: гэта дасць больш дакладную ацэнку ўзроўню ведаў абітурыента.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter