Як у «маленькiм Парыжы»

Усё болей горад Браслаў з 10-тысячным насельнiцтвам ператвараецца ў гэткi «маленькi Парыж». Нядаўна на адным з прыгажэйшых азёр Дрывяты з’явiўся цудоўны белы цеплаход з красамоўнай назвай «Браслаўскiя азёры»

Усё болей горад Браслаў з 10-тысячным насельнiцтвам ператвараецца ў гэткi «маленькi Парыж». Нядаўна на адным з прыгажэйшых азёр Дрывяты з’явiўся цудоўны белы цеплаход з красамоўнай назвай «Браслаўскiя азёры». Гэты плывучы гiгант вагою 42 тоны, даўжынёй 27 метраў, вышынёй 5,7 i шырынёй 5 метраў цяпер пастаянна курсiруе ўздоўж жывапiснага ўзбярэжжа «краю блакiтных азёр». 

На фоне агульнага развiцця горада-курорта стараецца не адставаць ад iншых структур i спажывецкая кааперацыя. Без сучасных аб’ектаў гандлю i грамадскага харчавання якi ж гэта «маленькi Парыж»? 

Адным з такiх прадпрыемстваў у Браславе называюць новы супермаркет «Берестье». Асартымент тавараў у iм такi багаты, што не сорамна перад сталiцай i нават замежнымi гасцямi. Прасцей кажучы, «Берестье» прапаноўвае сваiм наведвальнiкам звыш 10 тысяч найменняў прадукцыi. 

Адных каўбасных вiтрын у супермаркеце тры, а яшчэ звыш шасцi дзесяткаў вiдаў мясных вырабаў, каля сарака найменняў сыроў, шмат зелянiны, сокаў, iншых харчовых i кандытарскiх дэлiкатэсаў. Нiколькi не шкадуюць браслаўчане, што на стварэнне такога ўзорнага для гандлю прадпрыемства затрачана звыш 460 мiльёнаў рублёў. Затое i таваразварот павялiчыўся ў параўнаннi з ранейшым удвая. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter