Як птушка фенікс

Чаму 940-годдзе Мінска мы адзначаем менавіта сёлета?

Дакладная дата заснавання горада невядомая, аднак упершыню Мінск упамянуты ў летапісе ў 1067 годзе. Аўтар “Слова пра паход Ігаравы” расказвае пра міжусобіцы паміж полацкім князем Усяславам і сынамі кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Увесну 1067 года Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад рушылі аб’яднаным войскам супраць полацкага князя. Але чамусьці не на Полацк, а на Менск уздоўж Прыпяці і Пцічы. Напрыканцы лютага аб’яднанае войска дабралася да Менска, але “меняне” зачынілі вароты. Яраславічы ўзялі Менск, паводле летапісу, забілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзетак забралі ў палон і рушылі да Нямігі. Тут і адбылася знакамітая бітва:
На Нямізе галовы сцелюць снапамі,
Харалужнымі малоцяць цапамі,
жыццё кладуць на таку злюцела,
веюць душу ад цела.
Нямігі крывавыя берагі
не збожжам былі засеяны зноў —
засеяны касцьмі рускіх сыноў.
За ўсе гады свайго існавання Мінск быў знішчаны больш за дзесяць разоў. Але наш моцны горад заўсёды паўставаў з руін, нібы птушка фенікс, і рабіўся яшчэ больш прыгожым.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter