Як пасееш — так пажнеш

У народзе існавала нямала парадаў і рэгламентацый, якія трэба выконваць пры пасадцы і сяўбе на сваім агародзе. Вось самыя цікавыя з іх.Каб заўсёды быць з ураджаем на сваім прысядзібным надзеле, продкі раілі:

* пажадана, каб падчас пасеву на вас не глядзелі суседзі (каб не сурочылі будучы ўраджай);
* падчас пасеву не пазычайце нікому расаду ці насенне і самі не пазычайце;
* не аддавайце проста так насенне ці расаду, якія вы ўжо не будзеце выкарыстоўваць — няхай вам дадуць крыху грошай — “купяць”;
* акрамя гэтага, нашы продкі яшчэ рабілі і так: каб не перадаць свой “поспех” на градах (ураджай) суседцы, перш чым аддаць расаду ці насенне, трэба было памыць рукі да і пасля таго, як аддавалі расаду;
* каб быў ураджай на “вяршкі” (г.зн. на надземную частку расліны), саджайце такія расліны ад маладзіка да поўні; каб ураджай быў на “карэньчыкі” (г.зн. на падземную частку расліны), саджайце іх ад поўні да маладзіка, а круглыя расліны (гарбузы, капусту) — пад самую поўню.
* Каб агуркі былі салодкія, падчас іх пасеву муж і жонка станавіліся праз градку і цалаваліся.
* Не пачынайце саджаць або сеяць ад плота (агароджы, мяжы), лепш каб “першай” градкай была градка бліжэй да хаты.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter