Брэсцкі панчошны камбінат стаў лаўрэатам Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці за 2012 год
Сёння ААТ — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, якое выпускае каля 400 артыкулаў панчошна-шкарпэткавых вырабаў. Каб падтрымліваць прыгожы знешні выгляд і якасць прадукцыі, на камбінаце пастаянна на змену састарэламу абсталяванню прыходзіць новае, сучаснае.
Напрыклад, ужо ў бягучым годзе на ўчастку круглавязальнага абсталявання «прапісаліся» 20 італьянскіх станкоў з праграмным кіраваннем. Яшчэ адна асаблівасць прадпрыемства — наяўнасць у фарбавальна-аддзелачным цэху агрэгатаў для фарбавання пражы і вырабаў, іх аздаблення. Характэрна, што аснова вытворчасці — экалагічна чыстыя матэрыялы.
Відавочна, дзякуючы адказнаму падыходу да працы вырабы камбіната папулярныя не толькі на ўнутраным рынку, але і ў Расіі, Казахстане, Украіне і Малдове.
На здымку: участак новых круглавязальных станкоў з праграмным кiраваннем.
Фота: БЕЛТА