Як наша слова адгукнецца

У мiнулую нядзелю наша краiна адзначыла Дзень беларускага пiсьменства Сёлета святочную эстафету ў Камянца прынялi Паставы, адзiн з прыгажэйшых гарадоў Вiцебскай вобласцi, што вядзе сваю гiсторыю з 1552 года. Як падкрэслiў старшыня аргкамiтэта свята, намеснiк прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Косiнец, невыпадкова, што Дзень беларускага пiсьменства традыцыйна праходзiць у першыя днi навучальнага года: адукацыя, iнфармацыя i культура — тры галiны, што фармiруюць iнтэлектуальную элiту нацыi, яе будучыню.

Свята ў Паставах пачалося за некалькi гадзiн да цырымонii яго ўрачыстага адкрыцця, калi сталiцу Дня беларускага пiсьменства асвяцiў Благадатны агонь ад Труны Гасподняй. Нi дождж, нi халоднае надвор’е не перашкодзiлi ўдзельнiкам навукова-асветнiцкай экспедыцыi “Шлях да святыняў” данесцi лампаду з агнём духоўнасцi праз некалькi абласцей Беларусi да Пастаў. Пiлiгрымаў сустрэлi пастаўчане, госцi свята, прадстаўнiкi духавенства. Быў адслужаны святочны малебен, а на цэнтральнай плошчы горада, ля магiлы герояў Вялiкай Айчыннай вайны, пасаджаны яблынi — Сад малiтвы, куды цяпер змогуць прыходзiць усе жадаючыя, каб звярнуцца да Бога.
Яе вялiкасць Кнiга
Самай хвалюючай падзеяй святочнага дня стала цырымонiя ўзнагароджання лаўрэатаў 46-га рэспублiканскага конкурсу “Мастацтва кнiгi”. 2006 год застанецца ў памяцi беларускiх кнiгавыдаўцоў: у гэтым годзе iх прафесiйны конкурс набыў статус нацыянальнага, а яго пераможцы ўпершыню атрымалi знак-сiмвал “Залаты фалiянт”. На сцэне Пастаўскага гарадскога парку статуэтку, што ўяўляе сабой фiгуру жанчыны з кнiгай у руках, i ганаровыя дыпломы ўсхваляваным пераможцам уручалi кiраўнiкi мiнiстэрстваў iнфармацыi, адукацыi, Нацыянальнай акадэмii навук, прадстаўнiкi iншых ведамстваў краiны, праваслаўнай царквы.
— Такое высокае званне конкурсу прысвоена за шчырыя, адкрытыя i якасныя адносiны да самага каштоўнага дасягнення чалавецтва — Слова, — падкрэслiў вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец.p2.jpg
Кнiгi-пераможцы конкурсу “Мастацтва кнiгi” папоўняць калекцыю Музея беларускага кнiгадрукавання.
Гаспадары i госцi
У мiнулыя выхадныя ў Паставы прыбыло больш за 10 тысяч удзельнiкаў свята i яго гасцей — не толькi з усiх куткоў Беларусi, але i з Масквы, Лiтвы, Латвii, прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй з Украiны, В’етнама, Балгарыi, Сербii, Казахстана, Iндыi, Малдовы. Удзел у свяце прынялi выдаўцы, журналiсты, студэнты, навукоўцы, артысты, больш за 70 сябраў Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Сярод гасцей Пастаў былi аўтар гiмна нашай рэспублiкi Ула-дзiмiр Карызна, лаўрэат дзяржаўнай прэмii Алесь Мар-цiновiч, вядомая паэтэса Раiса Баравiкова.
— Цяжка прымаць столькi гасцей? — звярнулася карэспандэнт “НГ” да начальнiка ўпраўлення iдэалагiчнай работы Вiцебскага аблвыканкама
Мiхаiла Кузьмiча.
— Так, нялёгка. Праведзена вялiкая работа, каб усiм нашым гасцям было ўтульна ў Паставах. I вельмi прыемна, што да гэтай работы ахвотна далучалiся жыхары райцэнтра, раёна, вобласцi, што яны вельмi адказна аднеслiся да падрыхтоўкi свята. I ва ўсёй той прыгажосцi, што бачаць нашы госцi, ёсць частка душы кожнага з жыхароў Пастаўшчыны. Горад расцвiў. У iм стала больш утульна, пануе гасцiнная, добрая атмасфера. Бо праца па падрыхтоўцы Пастаў да свята аб’яднала жыхароў Пастаўшчыны. Адзiнства, калектывiзм — гэта тое, што адвеку было ўласцiва славянам, i гэтага добрага стаўлення адзiн да аднаго, разумення, што ўсе мы — дзецi адной зямлi, у пастаўчан дзякуючы святу стала больш.
Напiсанае — застаецца
На цэнтральнай плошчы Пастаў свае экспазiцыi развярнулi каля сотнi вядучых выданняў Беларусi. Попыт на айчынную лiтаратуру ў апошнi час у беларускiх чытачоў значна павялiчыўся, адзначыў мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч. Калi яшчэ некалькi гадоў таму ўласныя выдавецтвы адмаўлялiся друкаваць беларускiх аўтараў, то сёння ў грамадстве расце цiкавасць да высокаiнтэлектуальнай беларускай паэзii i прозы.
— Наўрад цi калi-небудзь будзе забыта друкаванае слова, як бы нi развiвалiся тэхналогii. Кнiга — гэта падмурак духоўнасцi любой краiны, i яе няма чым замянiць. А газеты i часопiсы — гэта наша гiсторыя, якую журналiсты пiшуць для нашчадкаў. На Пастаўшчыне да друкаванага слова людзi ставяцца з павагай. Нашы сумкi нiколi не бываюць пустымi — амаль кожная сям’я раёна i райцэнтра выпiсвае па некалькi газет i часопiсаў, — расказвае паштальён Пастаўскага РУПС Марына Дзiдавец.
— Магу з упэўненасцю сказаць: спад у нашай беларускай лiтаратуры ўжо мiнуў. З’явiлiся новыя цiкавыя iмёны, актуальныя, высокамастацкiя, паэтычныя i празаiчныя творы, — адзначае настаўнiца пачатковых класаў сярэдняй школы № 2 Пастаў Наталля Семанько. — А як мацi дваiх дзяцей мяне асаблiва радуе тое, што выдавецтвы нашай краiны сталi ўдзяляць увагу выданню цiкавай, маляўнiчай лiтаратуры для дзяцей.
“Народная” — у Паставах родная!
На працягу святочнага дня, напрыканцы якога неба над Паставамi расквецiў святочны феерверк, прафесiйныя i народныя калектывы радавалi жыхароў райцэнтра i гасцей свята сваiм мастацтвам. У парку размясцiўся “Горад майстроў”, дзе можна было не толькi набыць вырабы аматараў народных рамёстваў, але i паспрабаваць сябе за старажытным ткацкiм станком — у гэтым дапамагала пераможца конкурсу ткачых Славянскага базару Анжэла Лук’янец, а таксама сваiмi рукамi выкаваць сабе падкову на шчасце пад кiраўнiцтвам мастака па метале Юрася Фурса.
Вялiкай цiкавасцю публiкi карысталася выстава друкаваных СМI Беларусi. I дэлегацыi “НГ” не прыйшлося сумаваць у адзiноце. Мы сустрэлi нашых пастаянных падпiсчыкаў, “Народная газета” набыла новых сяброў.
— Я працую настаўнiцай i з’яўляюся даўнiм чытачом “Народнай газеты”, — расказала пастаўчанка Таццяна Iванова. — Вельмi добра, што ў маёй любiмай газеце стала больш рубрык, звязаных з адукацыяй, духоўным выхаваннем, гiсторыяй мястэчак i вёсачак Беларусi. А найбольш удалым вашым праектам апошняга часу лiчу газету ў газеце “Сям’я”.
— Заставайцеся такiмi, якiя вы ёсць — у кожным доме роднымi! — кажа жыхар вёскi Навасёлкi Пастаўскага раёна Валерый Гаўрыш. —  Але прыслухайцеся да маёй парады. Хацелася б у “Народнай газеце” бачыць больш публiкацый пра тое, як жыве селянiн, пра фермерства, пра лепшыя i нават не лепшыя гаспадаркi нашай краiны. У маленькiх вёсачках жыве шмат людзей, пра якiх варта напiсаць!
Пастаўчанка Ганна Гуц, карыстаючыся выпадкам, прынесла на конкурс “Велiкан на градцы” цудоўныя ўзоры агароднiны, што вырасцiла сваiмi рукамi.
— На нашай беларускай зямлi можна вырошчваць надзвычай высокiя ўраджаi, — упэўнена яна. — Беларусы — мудры, руплiвы народ. Пад мiрным небам Беларусi цудоўна расце i жыта, i садавiна-агароднiна, i дзеткi...

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter