Як Мiхаiл Яршоў «падкаваў» яйка

Народны майстар шмат чаго ўмее, але недасягальным здаецца яго захапленне ўпрыгожваць звычайныя курыныя, гусiныя i нават яйкi страуса самаробнымi падкоўкамi, прымацоўваючы iх да шкарлупіны маленькiмi таксама самаробнымi цвiкамi.

Мiж iншым, двор неардынарнага майстра Яршова на ўсёй вулiцы iмя Катоўскага ў Калiнкавiчах самы прыкметны.

Народны майстар шмат чаго ўмее, але недасягальным здаецца яго захапленне ўпрыгожваць звычайныя курыныя, гусiныя i нават яйкi страуса самаробнымi падкоўкамi, прымацоўваючы iх да шкарлупіны маленькiмi таксама самаробнымi цвiкамi.

— Мiхаiл Аляксандравiч, да «падкоўвання» яек самi дадумалiся альбо нешта падштурхнула?

— У 2002 годзе прачытаў у газеце матэрыял, у якім гаварылася пра тое, што адзін чалавек з Мсцiслаўля «падкаваў» яйка. Мяне гэта вельмi зацiкавiла, i я падумаў: «Ну, калi ён можа, чаму гэта не магу зрабiць я?» Перагледзеў розную лiтаратуру, набыў неабходны матэрыял i пачаў «каваць»…

— I што, адразу атрымалася?

— Не адразу. Некалькi яек трэснула, прычым амаль што напрыканцы працы. Шкада было, але я зноў пачынаў усё спачатку…

— Колькi трэба часу на тое, каб завяршыць працу з адным яйкам?

— У мяне на адно яйка пайшло месяцаў шэсць. Па-першае, гэта такая карпатлівая праца, якая патрабуе поўнай цiшынi i спакою. Трэба працаваць з мiкраскопам, а таму неабходная ўмова — каб побач нiшто не замінала. А таму працую часцей уначы. За гэтай справай я адпачываю. А потым, калi атрымлiваецца i работу заканчваю, адчуваю такое задавальненне — словамi не пераказаць! Асабліва калі бачу, што людзям гэта падабаецца. Многiя таксама, як i вы, з недаверам глядзяць на тое, што раблю. А я хачу яшчэ раз даказаць, што чалавечыя магчымасці неабмежаваныя, трэба толькi вельмi захацець…

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter