Якімі якасцямі надзялялі нашы продкі кажух?

З аднаго боку, наяўнасць поўсці надзяліла кажух якасцямі “нечалавечага”, іншага свету. Кажух “перанімаў” сімволіку скуры жывёлы. З другога боку, кажух з-за густой поўсці стаў сімвалам прыбытку, дабрабыту, багацця і працягу роду, жыццёвых сіл.

З аднаго боку, наяўнасць поўсці надзяліла кажух якасцямі “нечалавечага”, іншага свету. Кажух “перанімаў” сімволіку скуры жывёлы. З другога боку, кажух з-за густой поўсці стаў сімвалам прыбытку, дабрабыту, багацця і працягу роду, жыццёвых сіл.

  • У вывернутыя кажухі апраналіся калядоўшчыкі і валачобнікі, “цыганы” на Каляды, Масленку, Вялікдзень і іншыя святы, тым самым жадалі гаспадарам хаты сямейнага дабрабыту і багацця.
  • Кажух стаў неад’емным атрыбутам вясельнага рытуалу. Перад тым як адправіць дачку да шлюбу, бацькі саджалі яе на “пасад” — дзяжу, накрытую кажухом.
  • Кажух, вывернуты на левы бок, апранала цешча ці свякроўка, сустракаючы маладых на парозе хаты. Лічылася, што тым самым маладым жадаюць мець прыгожых і здаровых, “як мядзведзі”, дзяцей: “Жадаем столькі дзетак, колькі поўсці ў кажусе”. Часам паміж маладымі і бацькамі гучаў такі дыялог: “Батюшка, матушка, отчего вы мохнаты? — Оттого мохнаты, чтобы вы жили богато.”
  • У вясельных пажаданнях гучаў і такі выраз: “Каб жаніх быў багаты. Як кажух махнаты...”.
  • У першую шлюбную ноч маладых маглі пакласці на кажух ці накрыць кажухом замест коўдры.
  • Каб праграміраваць лёс чалавека, бабка-павітуха клала толькі што народжанае дзіця на кажух і казала: “Як шуба касмата, будзь і ты так багаты”.
  • Каб жыццёвыя сілы ніколі не пакідалі дзіця, яго ў час першай стрыжкі ў год таксама саджалі на кажух.
  • Бабка-павітуха, калі сустракала хросных бацькоў з хрэснікам на парозе хаты, таксама павінна была быць у кажусе, “каб зберагчы дзіця ад сурокаў”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter