В писательском сквере подрастают деревья, а поэты читают стихи за мирную Беларусь

Яблыні сімвалізуюць натхненне

Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў сталіцы — новае месца адпачынку, дзе пад ясенямі, дубамі і клёнамі хутка збяруцца нашчадкі, каб пачытаць класічную ці новую паэзію. А пакуль туды прыходзяць сучаснікі: адбылося свята «Маладыя паэты за мір, стабільнасць, яднанне», паўдзельнічалі ў ім сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі — лаўрэаты гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных прэмій. Галоўнае, што выказвалі выступоўцы ў сваіх творах, — жыць у бяспецы і спакоі. Гледзячы на неціхоты ў свеце, часам становіцца страшна і не хочацца спазнаць наноў, што перанеслі нашы дзеды.


Максіма Кішчанку — сына знакамітага беларускага мастака Аляксандра Кішчанкі — зачапілі неспакойныя падзеі на Бліжнім Усходзе:

Развеют ветры черный дым
На все четыре стороны,
Уйдут все злые люди с ним
И разлетятся вороны,
Но только дети не сбегут,
Их создал Бог невинными.
Все детство их осталось тут 
Под пеплом, под руинами.

Ганна Чумакова прыехала з Віцебска, нягледзячы на сваю маладосць, у пісьменніцкае аб’яднанне прынята даўно і зарэкамендавала тут сябе з лепшага боку — перш за ўсё як бард. Піша і кладзе на музыку шчымлівыя песні, слухаючы якія, думаецца пра хараство і вечныя каштоўнасці. Маладыя паэты, калі закладаўся гэты сквер з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, пасадзілі яблыні, якія ў літаратуры сімвалізуюць натхненне і новыя таленты. Усё правільна — арганізацыя прырастае такімі творчымі пладамі, як Таццяна Купрыянец, Кацярына Стройлава, Валерыя Саротнік, Яна Явіч і многія іншыя. Расціць з іх бліскучыя дыяменты спецыяліст Саюза пісьменнікаў Іна Фралова, аўтар многіх паэтычных кніжак і лаўрэат разнастайных конкурсаў.

У пісьменніцкім скверы больш за паўсотні дрэў. Разам з літаратарамі іх высаджвалі бібліятэкары, работнікі музеяў і выдавецтваў, якія таксама прысутнічалі на першых паэтычных чытаннях, праведзеных праз чатыры гады пасля высадкі. За гэты час парасткі паспелі істотна падрасці. Дырэктар цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Таццяна Швед упэўнена, што гэта месца для тых, хто любіць, паважае родную мову і літаратуру. Яна таксама садзіла дрэўцы і зараз, бываючы тут, паглядае на сваю шаравідную карлікавую іву і фатаграфуецца з ёй.


Ініцыятыву стварыць сквер каля бібліятэкі выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Мінск аказаўся адзіным горадам, дзе зрабілі такі падарунак пісьменнікам, каб яны маглі сюды прыйсці, як да сябе, у свой родны сад, пасядзець, паразважаць. Калі трэба, нешта напісаць. Новыя лаўкі, арт-аб’екты і саджанцы клапатлівымі рукамі папоўнілі тэрыторыю нядаўна. Забранзавелая разгорнутая кніга сімвалізуе не што іншае, як творчасць, а гісторыя сквера будзе працягвацца і падсаджвацца новай зелянінай, перакананы старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў:

— Разам з намі ўлады. Дабро і фінансавую падтрымку на далейшае добраўпарадкаванне дае аддзел культуры Першамайскага раёна, да тэрыторыі якога сквер адносіцца. Гонкія дрэўцы неўзабаве ўздымуцца яшчэ вышэй, і праз час мясціна стане цэнтрам культуры, дзе, як і зараз, прагучыць сучасная і класічная паэзія, а таксама песні, напісаныя на яе.




basikirskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter