“Я люблю сваю радзiму, сэрцу мiлы край”...

Любоўю да нашай зямлi, да роднай прыроды поўняцца многiя i многiя радкi з тых вершаў, што прысылаюцца ў рэдакцыю “Народнай газеты”.
Чароўны край — Уздзеншчына... Таму i не дзiўна, што Лiза Лiпай iмкнецца знайсцi ў сваiм сэрцайку самыя тонкiя i трапяткiя пачуццi, каб праз iх выказаць сваю замiлаванасць i адданасць роднай старонцы. I ў гэтым узорам i прыкладам ёй бачыцца вялiкая Паэзiя нашых песняроў — Янкi Купалы i Якуба Коласа, чые 125-гадовыя юбiлеi з дня нараджэння ўся наша Беларусь будзе адзначаць у гэтым годзе. Сама ж Лiза вучыцца ў 6 “А” класе ўздзенскай сярэдняй школы N 1, а да таго яшчэ i займаецца ў школе мастацтваў на харавым аддзяленнi. I тое, што дзяўчынка iмкнецца да прыгажосцi — у слове, мелодыi, пагадзiцеся, вельмi ўхвальна!
Уладзiмiр Шпадарук, якi жыве ў Рагачове i чые вершы ўжо друкавалiся на старонцы “Паэзii чароўная краса”, у сваiм вершы звяртаецца да незнаёмага чалавека, якога, што называецца, за вочы, называе сваiм сябрам. I гэты парыў душы — зразумелы. Людзям вельмi часта не стае цеплынi, спагады, даверу, таму хочацца спадзявацца, што радкi Уладзiмiра Шпадарука, магчыма, кагосьцi суцешаць у хвiлiны трывожнай самоты.
На жаль, Аляксандр Кавалёнак нiчога не напiсаў пра сябе, а толькi даслаў у наша выданне свае вершы, з якiх можна зрабiць выснову, што Паэзiя для яго — сур’ёзная праца душы. У яго вершах адчуваецца ўплыў рускай паэзii сярэбранага веку, i гэта, у прынцыпе, някепска. Для таго i iснуюць высокiя зоркi, каб вабiць. А чалавек, якi iдзе на святло, абавязкова аднойчы запалiць сваю зорку.
Прыемна адчуваць, што ў тых радках, якiя давялося мне чытаць, ужо чуецца вясновы подых. Чалавек, якi бярэцца за пяро, звычайна чуйны да прыроды. Тут хацелася б звярнуць увагу на радкi Наталлi Малецкай i Сямёна Рэзнiка, у якiх чуецца не толькi любоў да прыроды, але i жаданне спасцiгнуць фiласофскi сэнс быцця чалавечага ў яго самых лепшых праявах. I гэтае сваё жаданне iм удаецца выказаць праз паэтычныя радкi.
Вершы Надзеi Стаховiч з Оршы i Галiны Казак з Дзяржынска тояць у сабе тую непасрэднасць, якую паэту трэба мець у душы. Сапраўды, для многiх жыхароў нашай Беларусi родны край пачынаецца з вёскi, з тых самых дарагiх мясцiнак, якiя мы праносiм праз усё жыццё. I гэтыя мясцiнкi не толькi натхняюць, яны прымушаюць задумацца, хто мы, адкуль, з якога роду? Такiя думкi ўласцiвы кожнаму чалавеку. Яны саграваюць i дапамагаюць нам у хадзе па няпростым шляху — жыццi.
Мне хочацца падзякаваць усiм, хто ўпрыгожыў гэтую старонку “Народнай газеты” сваiмi вершамi, а таксама яшчэ раз нагадаць, што наперадзе — юбiлеi нашых вялiкiх песняроў. Калi ласка, прысылайце ў рэдакцыю вершы, прысвечаныя Янку Купалу i Якубу Коласу, што засведчыць любоў i пашану не толькi да iх, але i да ўсёй нашай Беларусi. А сёння, 21 сакавiка, — Мiжнародны дзень паэзii, з якiм усiх вас вiншую.

Наталья МАЛЕЦКАЯ
Весенний вечер
Вечерний час чудесен!
И мир для счастья тесен,
И воздух полон песен
И трелей соловья...

Прекрасна в час заката
Мелодия сонаты,
Чарующей сонаты
Волшебного ручья!

Полны очарованья
Березок очертанья.
Нежны слова признанья:
— Любимая моя!

И в сумерках весенних
Исчезнут все сомненья,
Настанет упоенье
От слов: “Люблю и я!”
Надзея СТАХОВIЧ
... У пракосах жытнёвых блукае
Белы бусел — маўчун-кавалер!
След каханай у жыце шукае,
Што шумiць, як высокi аер.

Грукне гром, паляцiць
навальнiца,
I чарот аддудзiць у дуду.
Ты даруй мне, мая чараўнiца,
Я шукаю цябе i — знайду!
Адгукнiся здалёк, дарагая,
З шумам жыта, з травой-
лебядой,
Маладзiк уначы дагарае.
Над маёю сумуе бядой.

Галiна КАЗАК
 Мой край пачынаецца з вёскi,
З тых вод, што звiняць
напрадвеснi,
Дзе слёзкi пускаюць бярозкi,
Жыве тут i матчына песня.
Мой край пачынаецца з вёскi,
Дзе дымам ад комiнаў верне,
З сядзiб, што стаяць за пагоркам,
З духмяных блiноў на патэльнi.
Мой край пачынаецца з вёскi,
З лясных i азёрных прастораў
I з песень на клубных падмостках,
Якiя спяваем мы хорам.

Семен РЕЗНИК
Когда багряною зарею
Небесный свод окрашен был,
Входил на берег я. Пред мною
Туманный Сож волну катил.

И тишь кругом. И зори блещут,
И месяц в дымке золотой.
Во мгле прибой тихонько плещет,
В лугах и нега, и покой.

И все так чудно, все так странно,
Как будто все лишь снится мне:
Стога окутаны туманом,
Маячат призрачно во сне.

Равнина серебром укрыта,
И сквозь туман костер горит.
Душа добру внимать открыта,
Душа ликует и парит.

Она забудет боль, тревогу
О прошлом, перестав грустить,
Дума внимает только Богу,
Чтобы сильней Его любить.

Уладзiмiр ШПАДАРУК
Незнаёмаму сябру
Паглядзi вакол сябе,
Мой таварыш незнаёмы,
Чуеш: лiсцейка пяе —
Водар мёду спеў ягоны.

Бачыш: сонца ў вышынi
Усмiхаецца пяшчотна...
Свету сэрца адчынi,
Хай яго напоўнiць шчодра.
Скiнь самоту, паглядзi,
Як жыццё бурлiць наўкола.
Гоман птушак палюбi
Лес блакiтны за ракою.

Хай усё, чым свет жыве,
Для цябе жаданым будзе.
У справы добрыя павер,
А таксама — добрым людзям.

Лiза ЛIПАЙ
Па-над Нёманам
Па-над Нёманам аблокi
Белыя плывуць.
Шлях няпросты iх, далёкi,
А яны пяюць.

Песнi iх пра луг i поле,
Пра зялёны гай.
Песнi iх пра наваколле,
Пра чароўны край...

Я люблю сваю Радзiму,
Сэрцу мiлы край,
Ён на ўсё жыццё — адзiны
Для мяне ён — рай...

Яшчэ Колас i Купала
Гiмн зямлi стваралi,
Той зямлi, што любай стала
Для мяне таксама.

Па-над Нёманам аблокi
Белыя плывуць.
Як жа можна не спяваць тут?
I яны пяюць.

Александр КОВАЛЕНОК
Любовь
и вечность

Ничто не вечно? Я не верю в это.
Мы с вечностью друзья,
а не враги.
Для каждого из нас есть место
где-то,
Поэтому себя не береги.

Кто бережется, тот в себя
не верит,
И, значит, не найдет свою звезду,
А наша жизнь здесь каждого
проверит,
Пока мы друг у друга на виду.

Нам всё дано, и только нет
ответов.
За многое Господь нас всех
осудит,
Но если не читаете поэтов,
То вечности, как и любви,
не будет.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter