Я - читатель "НГ"

Навум ГАЛЬПЯРОВIЧ, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыi замежнага вяшчання Беларускага радыё:

— Я з’яўляюся чытачом “Народнай газеты” з першага дня яе выхаду ў свет. Таму мне вельмi радасна ад таго, што апошнiм часам выданне набыло другое дыханне. Яго старонкi напоўнiлiся цiкавымi аператыўнымi матэрыяламi на самыя разнастайныя тэмы. З’явiлася ў апошнi час шмат новых рубрык, праектаў. Асаблiва мне падабаюцца “Галасы i твары краiны”, “За чашкой чая у “НГ”, “Помнi iмя сваё...”.
Карысна пазнаёмiцца з матэрыяламi “з колаў” у “Месцы на Зямлi”. У нашай Беларусi шмат мястэчак з багатай культурай, гiстарычным мiнулым. I чытаюць пра iх, я ўпэўнены, не толькi людзi, што жывуць у гэтых мясцiнах, але i ўсе мы. Бо зямля, што нам дадзена лёсам (так, дарэчы, называецца i мая праграма на радыё) — наш неацэнны скарб, наша слава, наш гонар.
Падабаецца таксама i тое, што адбылiся змены да лепшага не толькi ў спосабах падачы iнфармацыi, але i ў вёрстцы, i ў якасцi фотаздымкаў.
Як чалавеку, якi займаецца лiтаратурай, мне хацелася б, каб у “Народнай газеце” больш увагi ўдзялялася сустрэчам з беларускiмi паэтамi, пiсьменнiкамi.
Хочу пажадаць усяму калектыву “Народнай газеты” творчых поспехаў. Так трымаць!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter