«Я боль людскі кранаў... рукамі»

ХУТКА выйдзе ў свет кніга-споведзь Раісы ДЗЕЙКУН «Мой Чарнобыль, або Я боль людскі кранаў... рукамі». Раіса Васільеўна нарадзілася на станцыі Аўрамаўскай Хойніцкага раёна. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Зараз жыве ў Гомелі. Яна — член літаратурнага творчага аб’яднання «Пралеска», якое працуе пры Гомельскай раённай бібліятэцы. Піша вершы, апавяданні.

Сёння Аляксандр ДЗЕЙКУН ліквідатар, а тады, 25 год назад, ён ратаваў людзей хойніцкіх вёсак.

ХУТКА выйдзе ў свет кніга-споведзь Раісы ДЗЕЙКУН «Мой Чарнобыль, або Я боль людскі кранаў... рукамі». Раіса Васільеўна нарадзілася на станцыі Аўрамаўскай Хойніцкага раёна. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Зараз жыве ў Гомелі. Яна — член літаратурнага творчага аб’яднання «Пралеска», якое працуе пры Гомельскай раённай бібліятэцы. Піша вершы, апавяданні.

У цэнтры падзей кнігі-споведзі — ліквідатар наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Як кажа аўтар, вочы якога да драбніц «сфатаграфавалі» ўсё пабачанае, а вушы «запісалі»   ўсё   пачутае падчас трагічных падзей 1986 года. Ліквідатар пастарэў, а яго памяць — не! Сведка тых падзей, ён не быў пасіўным назіральнікам, а ўзначальваў адну з брыгад па ратаванні і высяленні людзей з вёсак і ліквідацыі гаспадарак Хойніцкага раёна, адкуль сам родам.

— Праз дваццаць пяць гадоў, старонка за старонкай, ён гартае сваю асабістую, горкую, як палын, кнігу памяці, — расказвае Раіса Васільеўна. — Дарэчы, гэты ліквідатар — мой брат, Аляксандр Васільевіч Дзейкун. На момант катастрофы ён быў загадчыкам сельгасаддзела Хойніцкага райкама КПБ, таму і ўзначальваў брыгаду па высяленні. Сёння жыве ў вёсцы Бабовічы Гомельскага раёна.

— У кнізе шаснаццаць старонак расказваюць пра тое, якія Хойнікі сёння, — дадала Раіса Дзейкун.

Дарэчы, да выхаду кнігі-споведзі мае непасрэднае дачыненне Хойніцкі райвыканкам, які аказаў маральную і матэрыяльную падтрымку, а таксама Упраўленне па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

P.S. Мы друкуем урывак з кнігі-споведзі «Мой Чарнобыль, або Я боль людскі кранаў... рукамі».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter