Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Дзіцячае “Еўрабачанне 2018” пройдзе ў Беларусі

Вызначыліся з месцам

Міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне 2018” пройдзе ў Беларусі. Пра гэта Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі афіцыйна паведаміў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Шоу адбудзецца ў Мінску праз год: у лістападзе 2018-га. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага конкурсу выступіць Белтэлерадыёкампанія.

Хелена Мерааі

Варта нагадаць, што Беларусь ужо мае досвед правядзення прэстыжнага форуму. Еўрапейскі вяшчальны саюз высока ацаніў узровень падрыхтоўкі ды арганізацыі дзіцячага “Еўрабачання” ў Мінску ў 2010 годзе. Увогуле ж наша краіна ўдзельнічае ў Міжнародным дзіцячым конкурсе песні “Еўрабачанне” з 2003-га. Першай беларускай удзельніцай была Вольга Сацюк, якая заняла чацвёртае месца. Ёсць на беларускім рахунку й дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй “Мы разам”, а ў 2007-м — Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй “З сябрамі”. Летась Аляксандр Мінёнак заняў 7-е месца.

На сёлетнім дзіцячым “Еўрабачанні-2017”, фінал якога пройдзе 26 лістапада ў сталіцы Грузіі, Беларусь прадставіць Хелена Мерааі з песняй “Я самая”: у інтэрнэце ўжо можна паглядзець кліп. Пажадаем ёй перамогі!

Кацярына Аляксандрава

Голас Радзімы № 42 (3546), чацвер, 2 лістапада, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter