3 июня Столин принял от Речицы эстафету культурно-спортивного фестиваля «Вытокі. Крок да Алімпу»

«Вытокі. Крок да Алімпу» на Палессі

Заліты сонечнымі промнямі пасля цёплага чэрвеньскага дажджу палескі Столін гасцінна прыняў ад Рэчыцы эстафету культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Арганізаванае Нацыянальным алімпійскім камітэтам, Федэрацыяй прафсаюзаў, ТАА «АртХаос» і ТАА «БелБрэндАўдыт» спартыўна-масавае мерапрыемства другі год крочыць па гарадах краіны. Галоўная мэта праекта — раскрыццё патэнцыялу рэгіёна праз спорт, культуру, навуку і адукацыю. Летась у шасці гарадах, якія прымалі свята, удзельнічалі ў ім 100 тысяч чалавек, а 20 тысяч маладых беларусаў прайшлі алімпійскі квэст. На сваім шляху форум адлюстроўвае магчымасці і арыгінальнасць кожнага рэгіёна.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі з вучнямі Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.

Першы дзень фестывалю пачаўся з прэс-тура журналістаў рэспубліканскіх і мясцовых СМІ па значных культурных і гістарычных аб'ектах райцэнтра. Першай у праграме была экскурсія па залах раённага краязнаўчага музея ў парку культуры і адпачынку «Манькавічы», які мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Наведалі і мемарыяльны комплекс «Стасіна», дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты зверскі расстралялі амаль 15 тысяч мірных жыхароў. Цікавым было наведванне Гарынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Завяршыўся прэс-тур у аграсядзібе на беразе ракі Льва.

Аматары народнай творчасці Століншчыны ў гарадскім Доме культуры мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па набіванцы «Маляванкі».

Спецыялісты Белдзяржуніверсітэта фізічнай культуры, Вышэйшай школы трэнераў разам з прадстаўнікамі  спартыўных  арганізацый Брэстчыны пра­вялі семінар «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння». Удзельнікі семінара-практыкуму Беларускай алімпійскай акадэміі актыўна знаёмілі жыхароў Століншчыны з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на Алімпіядах.

Завяршыўся першы дзень фестывалю канцэртам арганнай музыкі Валерыя Шмата ў гарадскім Доме культуры.

У суботу форум працягнецца, адбудзецца самае цікавае... Фестывальная праграма ў Століне завершыцца вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады. Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны.

subbat50@mail.ru

P.S. Больш падрабязна пра фестываль — у наступным нумары «СГ».

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter