Вытокі з Уладзімірам СУБАТАМ

Да іх тутэйшыя жыхары рыхтуюцца асабліва старанна, накрываюць сталы, шчодра частуюць паломнікаў. Менавіта пра захаванне традыцый нашых продкаў, цікавасць да мінуўшчыны роднага краю наша размова з прадстаўнікамі двух найбуйнейшых у Беларусі хрысціянскіх канфесій: прэс-сакратаром Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення, настаяцелем Свята Прэабражэнскай царквы ў Ракаве Валожынскага раёна пратаіерэем СЕРГІЕМ (справа) і пробашчам касцёла Святога Казіміра вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна айцом ВІТАЛЬДАМ.

З даўніх часоў пяшчотнай зелянінай і квітнеючымі лугамі вітае нас хрысціянскае свята Тройцы. Вернікі каталіцкай канфесіі сёлета сустрэлі яго раней. Па традыцыі ў тых вёсках, мястэчках, дзе храмы ўзведзены ў гонар Святой Тройцы, ладзяцца святкі

Да іх тутэйшыя жыхары рыхтуюцца асабліва старанна, накрываюць сталы, шчодра частуюць паломнікаў. Менавіта пра захаванне традыцый нашых продкаў, цікавасць да мінуўшчыны роднага краю наша размова з прадстаўнікамі двух найбуйнейшых у Беларусі хрысціянскіх канфесій: прэс-сакратаром Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення, настаяцелем Свята Прэабражэнскай царквы ў Ракаве Валожынскага раёна пратаіерэем СЕРГІЕМ (справа) і пробашчам касцёла Святога Казіміра вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна айцом ВІТАЛЬДАМ.

— Вытокі святой праваслаўнай царквы грунтуюцца на трывалых традыцыях, — пачынае размову пратаіерэй Сергій. — Святое Пісанне падкрэслівае, што мы павінны пазбягаць псеўдападанняў. І на самай справе чалавеку, прадстаўніку  пэўнай грамадскасці ці тэрыторыі вельмі важна ведаць і шанаваць сваю культуру дзеля ідэнтычнасці.

— Усе мы дзеці аднаго Бога, — уключаецца ў размову айцец Вітальд. — Я не падзяляю вернікаў па іх паходжанні, каб не абуджаць зайздрасць. Калі няма зайздрасці, то пануе спакой сярод людзей. Першы вораг у чалавека — зайздрасць, а другі — пыха. Ёсць такая прымаўка: «Захавай парадак, а парадак захавае цябе». А гэта значыць, што мы гэты парадак павінны трымаць. Бог сатварыў зямлю прыгожай, і мы будзем мець усё. Хто чужога не шануе, той свайго не мае. Гэта ад рымскіх часоў. Нармальныя людзі заўсёды, калі рана ўстаюць — вітаюць новы дзень праз малітву, і самая галоўная — «Ойча наш», якая заканчваецца словамі: «…збаў нас ад злога».

Любую працу варта пачынаць са слоў: «Божа дапамажы!» Ва ўсім хрысціянскім свеце, калі хто ідзе каля працуючага, то гаворыць: «Бог у дапамогу!», і Бог бласлаўляе і таго, хто працуе, і таго, хто гаварыў.

— Айцец Вітальд, хто вашы прыхаджане?

— Не толькі хлебаробы СВК «Ліпнішкі» Іўеўскага раёна, але і работнікі прамысловай вытворчасці, вясковая інтэлігенцыя. У нашым мястэчку папяровая фабрыка, цэх па вытворчасці бытавой хіміі, аддзяленне сельгастэхнікі. Але большасць прыхаджан касцёла — хлебаробы. Мяне запрашаюць на асноўныя сельгасработы: на веснавы выхад у поле, на жніво. Я бласлаўляю працаўнікоў на поспех. Справы ў гаспадарцы ідуць спарней. Парадак ва ўсім. Зараз самая сенакосная пара, ідзе масавая нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. А там, глядзіш, і збажына паспее, пачнецца жніво. Пасевы сёлета добрыя. Дай Бог атрымаць на палях тое, што задумалі.

— І ў нашых праваслаўным і каталіцкім прыходах мястэчка Ракаў таксама большасць вернікаў — простыя людзi, — дадае пратаіерэй Сергій. — Многія сем’і ў нас змешанага веравызнання, таму часта на набажэнствах у праваслаўным храме прысутнічаюць і каталікі, асаблiва на пахаваннях цi шлюбе. У праваслаўных і каталікоў ёсць і агульныя святы. Праўда, святкуюцца яны звычайна ў розныя дні.

Напрыклад, сёння мы жывём чаканнем Дня Святой Тройцы, якую каталікі адсвяткавалі раней. Гэта свята, якое мае сваю падставу ў Святым Пісанні. За некаторы час да сваіх пакут Гасподзь папярэджваў вучняў, што хутка настане час разлукі. І вучні шчыра смуткавалі, Гасподзь падбадзёрваў: калі б яны ведалі, якія даброты адкрыюцца, то інакш бы ўспрымалі будучую разлуку са сваім настаўнікам. Потым была здрада, пакуты, смерць на Крыжы, і ўваскрасенне на трэці дзень, пасля якого на працягу сарака дзён Гасподзь з’яўляўся да iх, тлумачыў тайны Царства Божага і на саракавы дзень увазнёсся на Неба. Узносячыся, Гасподзь загадаў сваім вучням не адлучацца ад Іерусаліма, пакуль не атрымаюць абяцанага ім Святога Духа. Праз дзесяць дзён, тады, калі іудзеі святкавалі дзень Пяцідзясятніцы — свята ў памяць пра дараванне ім закона Майсея — Дух сышоў на апосталаў. У вынiку яны атрымалі асаблiвыя дары ласкі Боскай — неабходную сілу для таго, каб прапаведаваць Евангелле, уладкоўваючы Царкву Бога па ўсім свеце. Калі мы гаворым пра Царкву ў такім кантэксце, то павінны разумець, што гаворка ідзе не пра будынак, а пра супольнасць вернікаў, аб’яднаных таiнствамi пад уладай Хрыста ў Духу Святым.

Таму дзень Святой Тройцы, альбо Пяцiдзясятнiцы, таксама называюць Днём нараджэння Царквы. Увогуле, слова «царква» ў перакладзе з грэчаскай мовы — сход. Гэта як сход духоўна адзіных, хаця розных па іншых параметрах людзей. Царква заўжды цэніць індывідуальныя асаблівасці чалавека і не імкнецца ўсіх стрыгчы на адзін капыл.

Царква — гэта сугучча, акорд, згодна з вучэннем апостала Паўла, які лічыў, што ў царкве ў кожнага сваё прызванне, сваё служэнне.

— Калі чалавек шчыры ў веры, то адчувае і мудрасць ад Бога, — перакананы айцец Вітальд і лічыць, што калі пачынаць дзень з малітвы, то ўсё будзе спорыцца. — Пасля вячэрняй малітвы і сон прыйдзе добры, чалавек адпачне за ноч і зноў распачне новы дзень з поўнай вартасцю. Калі працу выконваем без настрою, то яна становіцца прыкрай. А калі яе ўхвалім, то будзе плён. І такога руплівага працаўніка цэняць.

Увогуле, чалавек з малітвай заўжды духоўна моцны. Для яго становіцца неабходнасцю кожны дзень пачынаць і завяршаць малітвай. А ў святую нядзельку самы час адпачыць з сям’ёй, прыйсці ў святыню і падзякаваць Бога за пражыты тыдзень і папрасіць падтрымкі на наступны. І калі ў чалавека скла- дзецца такі ўклад жыцця, то панядзелак будзе лёгкім і прыемным. У нашай вялікай вясковай сям’і, як толькі ўзыходзіла сонейка, бацькі ўвіхаліся па гаспадарцы: маці — каля печы, а тата — на падворку. А мы, сямёра дзяцей, збіраліся і ішлі ў школу, а бацькі — у калгас, дзе працавалі да абеду, а потым прыходзілі і ўпраўляліся дома зноў па гаспадарцы: даглядалі жывёлу. У бацькоў хапала спраў і ў калгасе, і дома. У нас вялікая гаспадарка была: некалькі кароў, коні, авечкі, свінні, розная птушка, дзясятак вулляў. У калгасе ў лепшым выпадку зараблялі працадзень. Гэта было задарма. Але, дзякуй Богу, што ў нас, на Ашмяншчыне, ніколі не працавалі ў нядзелю.

— А калі сяўба, гарачыя дні жніва ці іншай работы?

— Кіраўніцтва нашай гаспадаркі так арганізоўвала працу, што перад выхадным людзі крыху пазней працавалі, а ў панядзелак на некалькі гадзін раней пачыналі. І ўсё паспявалі своечасова: і пасеяць, і убраць. Я не памятаю, каб на калгасным полі што зазімавала ці змарнавалася.

— Сялянскае жыццё заўжды суправаджаецца самымі рознымі малітвамі, — працягвае размову пратаіерэй Сергій. – Беларусь — аграрная краіна. У былыя часы большасць нашых продкаў працавала на зямлі. І нават шляхецтва шчыравала на ёй. Безумоўна, беларусу блізкасць да зямлі па яго прыродзе.

З даўніх часоў захаваліся малітвы перад выганам вясною на пашу жывёлы, малітвы на сяўбу, на асвячэнне насення, на жніво. Ёсць таксама малітвы на асвячэнне вулляў, калодзежаў. Мноства малiтваў даволі ўдала кладзецца на вясковы побыт, чаго не скажаш пра гарадское жыццё. Хрысціянская малітоўная культура ў большасці стваралася ў манастырах. А манастыры мелі аграрную абуладжанасць: апрацоўвалі навакольныя землі, вырошчвалі на іх сельгаскультуры, жывёлу. Патрэбы гэтага побыту знайшлі сваё адлюстраванне ў шэрагу малітваў.

Праца на зямлі — самая пачэсная, хаця і даволі цяжкая. Якія б палітычныя падзеі ні ўзрушалі грамадства, хлебароб ніколі не спыняў сваю працу. Нездарма ёсць такая прыказка: «Ідзі на вайну, але поле сей». У часы масавага разбурэння храмаў дзякуючы сялянам хрысціянская вера ў нас выстаяла.

— Мы ўсе павінны быць удзя- чны простым людзям, — лічыць пратаіерэй Сергій. — Гэта яны мужна выходзілі насустрач магутным бульдозерам і не давалі руйнавацць цэрквы. Гэта факт, што большасць храмаў засталося незакрытымі ў асноўным у сельскай мясцовасці.

Чым бы ні займаўся чалавек, якую б ён работу ні выконваў: ці то сее хлеб, ці саджае лес, працуе настаўнікам ці медыкам, любая работа не толькі служэнне народу, грамадству, але ў першую чаргу — Богу. Калі мы будзем выратаваны, то па веры, а калі нас асудзяць, то па нашых справах.

— Што вас зараз найбольш хвалюе як праваслаўнага святара?

— Тое, што, на вялікі жаль, траціцца ідэя духоўнасці. Часам гэтая ідэя ў чалавеку не развіваецца, і таму яна ніяк не здольна паўплываць на жыццёстваральныя фактары. Здараецца і такое, што чалавек, называючы сябе хрысціянінам, рэальна не мае да вучэння Хрыста ніякага дачынення, не жыве па веры. І ўсё гэта матывуе тым, што «няма калі», загружаны працай. Марная мітусня. Бяда ў тым, што некаторыя лічаць, што хрысціянінам можна быць у вольны ад усіх клопатаў час. Але Вучэнне Хрыста робіць такі падыход немагчымым: спачатку чалавек павінен знайсці Царства Божае, а ўсё астатняе дадасца потым, а не наадварот — спачатку атрымаць усё жаданае на зямлі, а ўжо потым падумаць аб нябесным.

— Бацькі з маленства нас вучылі рыхтавацца да нядзелі, — узгадвае айцец Вітальд. — У хаце наводзілі парадак, прыбіралі падворак, каб прыгожа сустрэць нядзелю. Так рабілі і нашы дзяды, прадзеды. Гэта наша хрысціянская культура, якая вякамі шліфавалася. Хіба я магу забыць, як маці насіла ў храм ці першыя яйкі, што вясною знеслі куры пасля доўгай зімы, ці першае масла, вырабленае сваімі рукамі, ці сыр. Усё першае неслі ў святыню, каб атрымаць бласлаўленне. Сям’я наша вялікая была — дзевяць душ. Калі мы хадзілі ў школу, то дырэктар ставіў нас у прыклад іншым школьнікам за чысты выгляд і выдатную вучобу. Усе мы паспяхова закончылі сярэднюю школу, знайшлі сябе ў жыцці. І цяпер усе жывём ладна. Маем добрыя заняткі. Штогод на святы збіраемся ўсёй нашай вялікай сям’ёй, наведваем магілы бацькоў, дзядоў. Чалавек, дзе б ні жыў, павінен быць у першую чаргу чалавекам. Вельмі важна не забываць пра свае вытокі, шанаваць і перадаваць наступным пакаленням тое, што атрымаў у спадчыну ад сваіх продкаў.

Наша хрысціянская культура быццам бы простая, але і даволі тонкая. Яна вучыць, як паводзіць сябе ў грамадстве, і вельмі выручае, калі трэба. Узгадваю, як я служыў у слонімскім касцёле святога Андрэя, і трэба было яго рамантаваць, нават аднаўляць многае ў ім. Куды звярнуцца, хто дапаможа? І я звярнуўся ў першую чаргу да Усявышняга: «Божа, ты добры! Ты ведаеш людзей, і пашлі мне тых, хто дапаможа зрабіць праект». І знайшліся людзі, і за кароткі час зрабілі праект. Тады, на пачатку дзевяностых гадоў, у Мінску адкрыўся Праектны інстытут па рэстаўрацыі помнікаў. Прыехалі спецыялісты гэтага інстытута і сказалі, што яны толькі рэстаўрыруюць гасцініцы, а касцёламі не займаліся ніколі.

Вось нават калі мы ідзём даіць карову, і  ад нашага настрою залежыць вельмі многае:  колькі яна малака дасць. Я памятаю, як наша карова з пашы бегла ў хлеў. Яна ведала, што там у жолабе нечым паласуецца. І калі маці ішла яе даіць з вялікай любоўю, карова яе чакала і ўсё малако аддавала. Карова прадчувала прыемныя гэтя хвіліны сустрэчы з гаспадыняй. Гэтая кароўка была адна на нашау сям’ю і ўсіх карміла. А ў іншых з пашы карова старалася ўцячы. За імі ганяліся і ў хлеў са злом заганялі. А хлеў пусты, мокры, няма добрай падсцілкі. А іншы яшчэ са злосцю лупіць сваю карову.

А я ім сказаў, што з Боскай дапамогай будзем рабіць. І зрабілі добра. Так і любую справу.

— Колькі гадоў вы святаром?

— Амаль тры дзесяцігоддзі.

— За гэты час значна змяніўся вясковы ўклад?

— Змяніўся характар сялянскай працы. Ды і ўмовы жыцця вяскоўцаў сталі іншымі.

Будуюцца катэджы, а побач хлеўчыкі для жывёлы. Але гэтыя хлеўчыкі амаль усе пустыя. А некалі ў нас было 60 хат на вёсцы і 60 кароў. А вясной 60 цялят і колькі малака. І гэтае малако зусім таннае. Ды і парадак вакол вёскі быў, без прымусу ўсё навокал скошвалі: крапіву, асаку, маліннік, уздоўж дарог — на корм жывёле. Нашы бацькі не пакінулі нам у спадчыну горы, як цяпер называюць, цвёрдых бытавых адыходаў. Усё было натуральным і поўная гармонія з прыродай. Пра гэта варта найперш клапаціцца. Каб нашыя нашчадкі былі і духоўна, і фізічна здаровыя.

— І пачынаць варта кожнаму з сябе, — лічыць пратаіерэй Сергій. — Вось у нашым ракаўскім праваслаўным прыходзе мы стараемся перш-наперш у прыхаджан выхоўваць духоўную культуру. І як прыемна, калі да нас у храм асэнсавана ідуць маладыя пары з дзеткамі на святое прычасце. Я радуюся, калі сярод паствы бачу маладых, якія шчыра наведваюць храм. І заўтра, у дзень Святой Тройцы, наша Свята Прэабражэнская царква будзе вітаць увесь прыход з гэтым вялікім гадавым святам.

Уладзімір СУБАТ, «БН»

Фота аўтара

Іўеўскі—Валожынскі раёны

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter