Выстава на калёсах

Маладзёжны «ідэя бус» распачынае сваё падарожжа па краіне

«Ідэя бус» распачынае сваё падарожжа.

У 14.00 ў Магілёўскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адкрыецца перасоўная выстава-прэзентацыя лепшых маладзёжных ідэй вобласці, сабраных у час праекта «100 ідэй для Беларусі». Арганізуе яе ГА «БРСМ». Цікава, што «музеем» стаў новенькі аўтобус «МАЗ-203».

— У «Ідэя бусе» Магілёўшчыны прадстаўлена каля 10 лепшых праектаў, якія прыслалі нам маладыя людзі з гэтай вобласці, — расказвае Яўген Галін, старшыня ЦКК ГА «БРСМ». — Выстава будзе не толькі статычнай — стэнды з работамі, але і інтэрактыўнай. Напрыклад, рабяты, якія прапаноўваюць новыя тэхналогіі вытворчасці сыроў, правядуць дэгустацыю сваёй прадукцыі.

Важным атрыбутам выставы стане «Скарбонка ідэй», якую хлопцы і дзяўчаты на месцы змогуць папоўніць сваёй ідэяй або праектам.

Наступны прыпынак «Ідэя буса» адбудзецца 5 снежня ў Гомелі, далей у маршруце Брэст.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter