Высокае званне

Каля 300 культурных мерапрыемстваў пройдзе сёлета ў Гродне

Каля 300 культурных мерапрыемстваў пройдзе сёлета ў Гродне.

Нагадаем, што горад стаў пятым з тых, што прызнаюцца ўзорамі культуры. Да яго высокае званне насілі Магілёў, Нясвіж, Гомель і Полацк. Кожны месяц у абласным цэнтры будзе праходзіць ад 15 да 20 мерапрыемстваў, адно з якіх будзе вылучацца сваёй маштабнасцю і значнасцю. У красавіку, напрыклад, такім стане фестываль цыганскага раманса, у жніўні — фестываль вулічнай культуры, у лістападзе — святочны баль у Новым замку.

Статус «Культурная сталіца Беларусі» Гродна атрымаў у сярэдзіне мiнулага года, ён дазволіў прыцягнуць больш за чатыры мільярды рублёў на арганізацыю культурных мерапрыемстваў у 2014 годзе. З аднаго боку, яны раскажуць аб творчым патэнцыяле гродзенцаў, з другога — дапамогуць ім самім дакрануцца да найбольш яркіх твораў беларускай культуры. Акрамя таго, сёлета ў Гродне пройдзе X, юбілейны фестываль, нацыянальных культур, слава аб якім расце з кожным годам.

Яркая падзея чакаецца і ў першым месяцы новага года. 18 студзеня ў абласным драматычным тэатры аб пачатку акцыі «Культурная сталіца Беларусі» аб’явіць канцэрт «Гро-дзенцы — гродзенцам».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter