На выставке «Спорт — это великое искусство» в Минске представят работы фотографов и художников их 12 стран

Высокае мастацтва

ncsm.by
Сёння ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца міжнародная выстава «Спорт — гэта высокае мастацтва». Экспазіцыя, уключаная ў культурную праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў, абяцае здзівіць самых патрабавальных гледачоў.

Выстава, адзначаюць арганізатары, прэзентуе работы фатографаў і мастакоў з 12 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Бельгіі. Усяго наведвальнікі ўбачаць каля 250 твораў, сярод якіх — архіўныя здымкі, сучасныя фатаграфічныя праекты, плакаты, скульптурныя аб’екты на тэму спорту. Больш за дваццаць скульптур прадставіць Цэнтр Гейдара Аліева ў Азербайджане — мінчане і госці сталіцы ўбачаць работы, якія экспанаваліся на выставе, прымеркаванай да І Еўрапейскіх гульняў.

Цэнтральная калекцыя экспазіцыі «Спорт — гэта высокае мастацтва» — матэрыялы са збору Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія ілюструюць культуру спартыўнага цела ў савецкі перыяд. Гэта фатаграфіі і кінакадры спаборніцтваў, усесаюзных спартакіяд, спартыўных парадаў, працэсу падрыхтоўкі і трэніроўкі спартсменаў, партрэты чэмпіёнаў таго часу. Выставу «Спорт — гэта высокае мастацтва» можна будзе наведаць да 4 жніўня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter