Выратаваныя каштоўнасці ў Нясвіжы

У музеі «Нясвіж» — выстава «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

З 5 ліпеня па 4 жніўня ў музеі-запаведніку «Нясвіж» пройдзе выстава «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».

Экспазіцыя размесціцца ў малых выставачных залах палацавага ансамбля. Праект рэалізаваны сумесна з Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем. Гэтая ўстанова — адзіная такая не толькі ў Беларусі, але і ў СНД, а магчыма, і ў свеце. Калекцыя музея складаецца з твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канфіскаваных Брэсцкай мытняй і мытняй «Заходні Буг» пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу. Найбольш каштоўнай часткай музейнага фонду з’яўляецца калекцыя абразоў. Гэта не выпадкова, бо рускі іканапіс — адметная з’ява сусветнай мастацкай культуры і адначасова найбольш каштоўны прыклад рускага мастацтва на сусветным рынку. На выставе ў Нясвіжы будуць прадстаўлены прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, іконы, элементы побыту XIX—XX стагоддзяў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter