Около 800 юных участников приедут на фестиваль «Золотая пчелка» в Климовичах

Выпрабаванне таленту

Сучасных дзяцей і моладзь цікавяць только тэлефоны і планшэты? Гэты стэрэатып дашчэнту разбівае фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які праходзіць у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці з 1996 года. Сотні дзяцей прыязджаюць сюды, каб паказаць, якіх поспехаў яны дасягнулі ў вакальным, харэаграфічным, выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. 


Сёлета на фестываль, які пройдзе з 23 па 26 мая, прыедуць каля 800 юных удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Украіны, Кыргызстана, Узбекістана, Латвіі, Сербіі, Славакіі. Па традыцыі юныя таленты будуць спаборнічаць у трох узроставых групах — малодшай (9—12 гадоў), сярэдняй (13—15 гадоў) і старэйшай (16—18 гадоў).

У межах фестывалю пройдзе не толькі конкурс сярод індыві-дуальных выканаўцаў і творчых калектываў. У праграме свята канцэртныя выступленні яго ўдзельнікаў і гасцей, выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, тэатралізаванае шэсце, майстар-класы вядучых педагогаў і членаў журы конкурсу фестывалю, дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні, флэшмобы, конкурс малюнка на асфальце, святочны парад, гала-канцэрты ўдзельнікаў і іншыя культурныя мерапрыемствы. 

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter