Падчас выбараў Прэзідэнта Беларусь вызначыла далейшы шлях развіцця нашага грамадства, свой лёс

Выклікі і адказы

Падчас выбараў Прэзідэнта Беларусь вызначыла далейшы шлях развіцця нашага грамадства, свой лёс. Прэзідэнтам краіны абраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Новыя выклікі росту радыкалізму, тэрарызм і міграцыя падаюцца сапраўдным “галаўным болем” міжнароднай супольнасці, патрабуючы неадкладнага вырашэння. Гэта — тэракты ў Турцыі баевікоў “Ісламскай дзяржавы” (“ІД”) падчас мірнай дэманстрацыі ў Анкары, дзе ў выніку выбуху загінула 97 чалавек, 246 атрымалі раненні; пяць палесцінскіх “акцый гневу” ў Ізраілі, дзе забіта 3 і паранена 20 чалавек; спыненне тэрарыстычнай пагрозы ў грамадскім транспарце Масквы.

Расклад сіл — не на карысць радыкальных ісламістаў — рэзка пачаў мяняцца пасля пачатку аперацыі ВКС Расіі ў Сірыі ў падтрымку ўрадавых войск. Гэтымі днямі прэзідэнт Асад пачынае разам з саюзнікамі-іранцамі масіраваны наступ на пазіцыі “Ісламскай дзяржавы”. Баевікі занепакоеныя дзеяннямі алавітаў і рускіх — у Дамаску з мінамётаў абстраляна расійскае пасольства. Сірыйская апазіцыя, якую падтрымліваюць ЗША і Саудаўская Аравія, заключае саюз з курдамі супраць “ІД”. Узнікае альянс “Дэмакратычныя сілы Сірыі”. Аднак вакол квазідзяржавы “Ісламская дзяржава” на Блізкім Усходзе адбываецца яшчэ адна прыкметная падзея: у выніку бамбардзіроўкі іракскай авіяцыі паранены яе лідар аль-Багдадзі, забіты трое яго намеснікаў.

Між іншым, антыісламісцкія сілы на шматтысячным мітынгу ў Дрэздэне асудзілі рашэнне канцлера Меркель і ўрада Германіі прыняць сотні тысячаў бежанцаў з Сірыі, Афганістана і Ірака. Да канца года ў гэтай краіне іх чакаецца каля 1,5 мільёна. Мітынгуючыя канстатавалі: “Яны вядуць нас прама да еўрапейскай грамадзянскай вайны”.

Да іншых падзей. Парламент Ірана ўхваліў пагадненне краіны з шасцёркай міжнародных перамоўшчыкаў па яе ядзернай праграме. Парламенцкая асамблея НАТА прыняла рэзалюцыю “Аб салідарнасці з Украінай”: дзяржавы альянсу заклікаюць аб падваенні дапамогі Кіеву і дыпламатычным ціску на Маскву па выкананні Мінскіх дамоўленасцей.

Тым часам прэзідэнт Пётр Парашэнка зацвердзіў стратэгію патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Сярод ідэалаў і арыенціраў для маладога пакалення ўкраінцаў — дзейнасць Украінскай паўстанцкай арміі (УПА).

Пры гэтым Уладзімір Пуцін на форуме “Расія кліча!” сцвярджае, што пік крызісу расійскай эканомікай пройдзены, яна ўпэўнена прыладзілася да новых умоў гаспадарання.

Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? Мяне таксама. Пажывём — пабачым.

Сустрэнемся...

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter